ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: СТАРШЫНЯ. ВЫСТАВА ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ. З 16.10.2023

16 лістапада 2023 года ў 17.00 Беларускі саюз мастакоў запрашае на ўрачыстае адкрыццё выставы “Старшыня”, прымеркаванай святкаванню юбілею саюза.

Мы згадваем і вызначаем з удзячнасцю ўсіх тых творцаў, якія ў розныя часы ўзначальвалі наша творчае аб’яднанне. У экспазіцыі прадстаўлена ўсяго больш за 130 твораў жывапісу, графікі, скульптуры старшыняў ГА “БСМ” з калекцыі Беларускага саюза мастакоў.

У экспазіцыі прадстаўлена шмат пейзажаў, нацюрмортаў. Але галоўная тэма выставы – чалавек. У творах старшыняў саюза, якія адносяцца да розных гадоў стварэння, знаходзяць выяўленне ключавыя пытанні яго быцця: месца ў грамадстве і свеце, яго роля ў гісторыі і ў сучаснасці, уяўленні аб прыгожым і жахлівым, стаўленне да трагічнага, гераічнага. Складаны пасляваенны час, аднаўленне краіны, нацыянальны рамантызм 1980-х гадоў, авангардныя пошукі 1990-х – усё гэта спараджала розную выразную форму і розныя падыходы да рашэння вобраза чалавека.

Сярод тых, хто стаяў на чале творчага аб’яднання – такія знакамітыя творцы як Аляксандр Грубэ (1941-1944), Іван Ахрэмчык (1944-1948), Яўген Зайцаў (1948-1950), Андрэй Бембель (1950-1954, 1982-1984), Уладзімір Сухаверхаў (1954-1956), Павел Гаўрыленка (1956-1961), Павел Масленікаў (1961-1962), Віталь Цвірка (1962-1963), Натан Воранаў (1963-1965), Уладзімір Стэльмашонак (1965-1968, 1987-1990), Віктар Грамыка (1968-1973, 1977-1982), Віктар Пратасеня (1973-1977), Уладзімір Гардзеенка (1984-1987), Генадзь Буралкін (1990-2001), Уладзімір Басалыга (2001-2007), Уладзімір Савіч (2007-2013), Рыгор Сітніца (2013-2019). З 2019 года Беларускі саюз мастакоў узначальвае Глеб Отчык.

 

СПАЧУВАЕМ!

СПАЧУВАЕМ! 04 мая 2023 года на 87 годзе жыцця памёр ГАРДЗЕЕНКА УЛАДЗІМІР ЦІТАВІЧ, вядомы беларускі жывапісец, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, сябра секцыі «Традыцыя» Беларускага саюза мастакоў, член студыі ваенных мастакоў пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Гардзеенка Уладзімір Цітовіч нарадзіўся 6 ліпеня 1936 г.,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЭЗІДЫУМ У МЕМАРЫЯЛЬНЫМ КОМПЛЕКСЕ «ХАТЫНЬ»

У мемарыяльным комплексе «Хатынь» 29 красавіка 2023 года адбыўся выязны прэзідыум Беларускага саюза мастакоў. Старшыні секцый і сакратарыят азнаёміліся з новай экспазіцыяй, якая была зроблена намаганнямі Мастацкага камбіната саюза мастакоў. Пад час прэзідыума быў абмеркаваны шэраг пытанняў далейшай працы саюза і яго ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі ўстановамі Беларусі. Старшыня ГА «БСМ» Глеб Отчык падараваў музею мемарыяльнага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ Ў ДОМЕ ПРЭСЫ. 27 МАЯ 2021 ГОДА

У прэс-цэнтры Дома прэсы пагутарылі пра новыя праекты Беларускага саюза мастакоў, якія адкрыюцца 27 мая ў Палацы мастацтва:  фестываль мастацкай фатаграфіі «Мост», выставачны праект секцыі графічнага дызайна «Літарт» і выставу секцыі жывапісу «Лабірынт»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ МАЮ МІХАЙЛАЎНУ ЯНІЦКУЮ

ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ! 22 мая 2021 года споўнілася 90 гадоў выдатнаму даследчыку беларускага мастацтва і беларускай культуры МАЕ МІХАЙЛАЎНЕ ЯНІЦКАЙ. Мая Яніцкая нарадзілася 22.051931 г. у фальварку Валентынава на Лагойшчыне. Закончыла Усесаюзны інстытут савецкага гандлю па спецыяльнасці эканоміка (1950 – 1955) і аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі (1966 – 1970) .

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »