85-ГОДДЗЕ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

ШАНОЎНЫЯ СЯБРЫ!
Шчыра віншуем Вас усіх з 85-годдзем грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»!

Сёння саюз аб’ядноўвае больш за 1000 чалавек, сярод якіх народныя мастакі, заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэаты дзяржаўных прэмій і прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мы з’яўляемся адной з самых буйных і ўплывовых творчых арганізацый краіны, члены якой прымаюць актыўны ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі. Вынікі нашай працы — маштабныя рэспубліканскія выставы, творы манументальнага мастацтва, якія ўпрыгожваюць нашы гарады, інтэр’еры грамадскіх будынкаў, пленэры, — з’яўляюцца важкім укладам у развіццё беларускага мастацтва. Члены Беларускага саюза мастакоў плённа працавалі на карысць краіны!

Са святам вас, дарагія нашы мастакі!

Глеб Отчык, старшыня Беларускага саюза мастакоў

«ВІЦЕБСКІ МАСТАК» — ВЫСТАВА Ў ГАЛЕРЭЯ «УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ»

27 сакавіка ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Віцебскі мастак». У экспазіцыю ўвайшлі працы аўтараў розных пакаленняў віцебскай школы. Усе работы на выставе прадстаўлены ў розных жанрах, сюжэтах і тэхніках, кожны аўтар прадэманстраваў сваё майстэрства з дапамогай жывапісу і скульптуры. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся дырэктар мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР СУЧАСНЫХ МАСТАЦТВАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ІВАН КОЗЕЛ. 28.12.2023-18.02.2024

28 cнежня ў 17.30 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы твораў Івана Козела «Іван Козел. Жывапіс». Мы запрашаем на сустрэчу з майстром беларускага пейзажу – жанра, які разам з кніжнай графікай, даўно стаў візітнай карткай візуальнага мастацтва нашай краіны. Імя Івана Козела разам з Віктарам Барабанцавым, Мікалаем Ісаёнкам, Ігарам Бархатковым і іншымі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ: ВЫСТАВА «ПАЛІТРА ВЯСНЫ»

Выстаўка “Палітра вясны” адкрыецца ў Нацыянальнай бібліятэцы 5 сакавіка у галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. “Палітра вясны” – гэта традыцыйная выстава-віншаванне, прымеркаваная да Дня жанчын. У экспазіцыі — колеры вясны, увесь яе спектр, яе палітра. Прадстаўлены букеты, кветкавыя кампазіцыі, вясновая абстракцыя, жаночыя вобразы, выкананыя ў жывапісе, акварэлі і графіцы сучаснымі беларускімі аўтарамі, членамі Беларускага саюза

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

TERRAGRAPHICA. ПАЛАЦ МАСТАЦТВА. 21.03-21.04.2024

Выстава «Terragraphica: Sacrum» працуе ў Палацы мастацтва. Яна дэманструе, як змянялася чалавечае ўяўленне пра будову светабудовы ад легенд і міфаў да рэлігіі. Экспазіцыя ўключае больш за 600 твораў мастацтва. Гэта афорты, ксілаграфія, літаграфія, арыгінальная графіка. Іх аснова — эвалюцыя поглядаў на рэлігію. Аўтары самыя розныя. З Беларусі — Леў Алімаў, Аляксандр Шапо, Фёдар Шурмелёў, Усевалад

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »