СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ!
СПАЧУВАЕМ!
16 лістапада 2023 года на 43 годзе ад цяжкога анкалагічнага захворвання пайшла з жыцця МЯСНІКОВА КАЦЯРЫНА ВІКТАРАЎНА, мастачка, сябра Віцебскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў.

Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастачкі.

Балюча і горка, што Кацярына пайшла з жыцця так рана — у 42 гады… Яна жыла ў Полацку, але была вядомай па ўсёй Беларусі сваімі куратарскімі праектамі. Наладжвала творчыя падарожжы па краіне з такімі з маладымі энтузіястамі-мастакамі як і яна. Малявала сухой пастэллю.

Кацярына Мяснікова скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (2004). З 2005 года займалася арганізацыяй маладзёжных пленэраў («У пошуках Атлантыды»), акцый і сімпозіумаў. Аўтар канцэпцыі і куратар праекта «Беларускі АРТ-алфавіт» (2012, 2014). Мае публікацыі ў рэгіянальных і рэспубліканскіх выданнях. З 2006 года – актыўны ўдзельнік мастацкіх выстаў, пленэраў. Сябра Беларускага саюза мастакоў (2014).

СПАЧУВАЕМ!

У ноч з 12 на 13 студзеня 2024 года ва ўзросце 65 гадоў раптоўна пайшоў з жыцця вядомы беларускі фотамастак, крытык і аналітык фотамастацтва, куратар выставачных праектаў, сябра секцыі мастацтвазнаўства і крытыкі Беларускага саюза мастакоў ПАРФЯНОК УЛАДЗІМІР ПЯТРОВІЧ. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным, блізкім, сябрам і калегам Уладзіміра Парфянка. Уладзімір Парфянок быў не

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 17 жніўня 2023 года на 83 годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак, сябра Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Барыс Іванавіч Первунінскіх. Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака. Барыс Іванавіч Первунінскіх нарадзіўсявіка 1941 у вёсцы Райгарадок Шчучынскага раёна Акмалінскай вобласці Беларускі тэатральна — мастацкі інстытут ён скончыў у

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

САЮЗ МАСТАКОЎ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА ДАБРАЧЫНАЙ АКЦЫІ «З ДОБРЫМ СЭРЦАМ У КОЖНЫ ДОМ»

З добрым сэрцам у кожны дом ❤️ Беларускі саюз мастакоў і Рэспубліканская мастацкая галерэя «Палац мастацтва» далучыліся да дабрачыннай акцыі «З добрым сэрцам у кожны дом». Акцыя арганізавана адміністрацыяй Савецкага раёна города Мінска для збору сродкаў на дапамогу сем’ям, у якіх выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Грошы патрэбны на куплю дарагіх лекаў і сродкаў рэабілітацыі,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны  Апіёк Мікалай Афанасьеыіч, мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў».

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »