ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

Валерый Грамада, Першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь, зачытаў членам БСМ віншаванне ад старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Іванаўны КАЧАНАВАЙ:

«Ад імя Савета Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыміце шчырыя віншаванні з юбілеем. Увесь гэты час саюз выконвае важную місію па стварэнню і захаванню нацыянальных мастацкіх каштоўнасцей, пошуку і падтрымку маладых талентаў, садзейнічае развіццю, прапагандзе і рэалізацыі ўсіх відаў і жанраў беларускага выяўленчага мастацтва.

Дзякуючы намаганням многіх пакаленняў удзельнікаў аб’яднання на свет з’явілася шмат цудоўных твораў, якія перадаюць непаўторную прыгажосць Беларусі, яе гістарычную і духоўную спадчыну.

Саюз аб’ядноўвае пад сваім крылом таленавітых і неабыякавых людзей, усім сэрцам адданых сваёй роднай зямлі. Моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця і дабрабыту ўсім вам і вашым сем’ям!»

 

 

МАГІЛЁЎСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ — 50!

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава 22 снежня ў 17.00 адкрываецца выстава «Высокае неба Прыдняпроўя», якая прысвечана 50-годдзю з дня заснавання Магілёўская абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

16.01.2024 — ВІНШУЕМ З 70-ГОДДЗЕМ НІНУ КУХАРЭНКА

16 студзеня 2024 года адзначае 70-годдзе НІНА УЛАДЗІМІРАЎНА КУХАРЭНКА – сябра секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў, мастак-кераміст, майстар роспісу па фарфоры, удава народнага мастака Беларусі А.М. Кішчанкі, захавальніца яго спадчыны. Беларускі саюз мастакоў шчыра віншуе Ніну Уладзіміраўну з яе юбілеем і зычыць здароўя, плёну і творчага натхнення! Ніна Кухарэнка нарадзілася ў 1954 г. у

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

28 кастрычніка 2023 года пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак-жывапісец, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1994 г., Лагуновіч-Чарэпка Сяргей Аляксандравіч (27.12.1953 – 28.10.2023). Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне блізкім і родным мастака. Развітанне з Сяргеем Аляксандравічам Лагуновічам-Чарэпкам адбудзецца 30 кастрычніка 2023 г. а 11-й гадзіне ў памяшканні Мінскага крэматорыя на Паўночных могілках. Сяргей Лагуновіч-Чарэпка

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГЛЕБ ОТЧЫК — СЯБРАМ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

Шаноўныя сябры! Вось і мінулі тры гады нашай працы разам з вамі! Гэтыя тры гады былі надзвычай складанымі і напружанымі. Свае карэктывы ўнесла пандэмія, з-за якой з жыцця пайшло шмат выдатных сяброў нашага саюза, сярод якіх – многа лепшых прадстаўнікоў старэйшага пакалення. На нашых вачах ад нас па-сутнасці адыйшла цэлая эпоха ў беларускім мастацтве. З-за

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »