ГОМЕЛЬШЧЫНА АЗАРЫЧЫ. ЧОРНЫЯ ЗОРКІ

Выстава «Азарычы. Чорныя зоркі», прысвечаная 80-годдзю вызвалення вязняў лагера смерці «Азарычы», адкрылася ў Светлагорская карціннай галерэі «Традыцыя» імя Г.Пранішнікава. У экспазіцыі прадстаўлена 17 твораў 12 мастакоў Гомельшчыны.

Усе творы — часткі адзінага цыкла, прысвечанага тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Выстава мае перадзвіжны характар. Светлагорская галерэя першай паказала гэту выставу. Усе творы будуць падараваны Музею канцлагера «Азарычы».

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: РЭТРАСПЕКТЫЎНАЯ ВЫСТАВА ДЫПЛОМНЫХ ПРАЕКТАЎ

З 11 лістапада 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе рэтраспектыўная выстава дыпломных работ Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў “Школа творчасці”. У экспазіцыі будуць прадстаўлены каля 50 жывапісных, скульптурных і графічных твораў з фондаў акадэміі і збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў” мае багатую гісторыю і традыцыі, якія

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ МАЮ МІХАЙЛАЎНУ ЯНІЦКУЮ

ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ! 22 мая 2021 года споўнілася 90 гадоў выдатнаму даследчыку беларускага мастацтва і беларускай культуры МАЕ МІХАЙЛАЎНЕ ЯНІЦКАЙ. Мая Яніцкая нарадзілася 22.051931 г. у фальварку Валентынава на Лагойшчыне. Закончыла Усесаюзны інстытут савецкага гандлю па спецыяльнасці эканоміка (1950 – 1955) і аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі (1966 – 1970) .

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

У ноч з 12 на 13 студзеня 2024 года ва ўзросце 65 гадоў раптоўна пайшоў з жыцця вядомы беларускі фотамастак, крытык і аналітык фотамастацтва, куратар выставачных праектаў, сябра секцыі мастацтвазнаўства і крытыкі Беларускага саюза мастакоў ПАРФЯНОК УЛАДЗІМІР ПЯТРОВІЧ. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным, блізкім, сябрам і калегам Уладзіміра Парфянка. Уладзімір Парфянок быў не

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

TERRAGRAPHICA. ПАЛАЦ МАСТАЦТВА. 21.03-21.04.2024

Выстава «Terragraphica: Sacrum» працуе ў Палацы мастацтва. Яна дэманструе, як змянялася чалавечае ўяўленне пра будову светабудовы ад легенд і міфаў да рэлігіі. Экспазіцыя ўключае больш за 600 твораў мастацтва. Гэта афорты, ксілаграфія, літаграфія, арыгінальная графіка. Іх аснова — эвалюцыя поглядаў на рэлігію. Аўтары самыя розныя. З Беларусі — Леў Алімаў, Аляксандр Шапо, Фёдар Шурмелёў, Усевалад

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »