ВІНШУЕМ — МІХАІЛА БУДАВЕЯ З 75-ГОДДЗЕМ!

ВІншуем МІХАІЛА СЯМЁНАВІЧА БУДАВЕЯ з 75-годдзем!

Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Клецкім раёне Мінскай вобласці. Скончыў у 1982 г. Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут як мастак-графік.

1982-1990 г. выкладчык Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута.

З 2008 г. дацэнт кафедры дызайну Інстытута сучасных ведаў імя А.М.Шырокава.

З 1985 г. сябра Беларускага саюза мастакоў, з 2002 г. член Саюза мастакоў Германіі.

Навуковыя і творчыя інтарэсы:

Партрэтны жывапіс, мастацкія ілюстрацыі да друкаваных выданняў літаратурных твораў.

Асноўныя творчыя працы :

партрэты выдатных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў;

мастацкія ілюстрацыі да друкаваных выданняў літаратурных твораў А.Куляшова, І.Шамякіна, У.Біянкі і інш.;

серыі работ знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і ў Краязнаўчых музеях г. Чэрвеня, г. Клецка.

1995 – 2000 г. – персанальныя выставы ў г. Мінск

2001 – 2003 г. – чатыры персанальныя выставы ў Германіі (г. Бад-Зальцуфлен, г. Херфард).

2017 г. – персанальная выстава ў Ірландыі (г. Лімэрык).

2018 г. – персанальная выстава ў Ірландыі (г. Дублін).

85-ГОДДЗЕ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

16 лістапала 2023 года ў камернай зале імя Л.Александроўскай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбылася цырымонія ўзнагароджання ў сувязі са святкаваннем 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў. Удзел у мерапрыемстве прынялі В.І.Грамада, першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь, Т.В.Філімонава, старшыня Рэспубліканскага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма, В.П.Брэль, начальнік Упраўлення культуры Мінгарвыканкама,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ: ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ. «АДМЕТНЫЯ». З 14.12.20232

СЯБРЫ! ПРАЦЯГВАЕМ СВЯТКАВАЦЬ ЮБІЛЕЙ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ! Заўтра, 14 снежня, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў 17.00 адкрываецца выстава «Адметныя 85», якая знаёміць з лепшымі дасягненнямі нацыянальнага выяўленчага мастацтва. Выстава прымеркавана да 85-гадовага юбілею ГА «Беларускі саюз мастакоў» (БСМ). У экспазіцыі – майстры жывапісу, гонар беларускага выяўленчага мастацтва, аўтары «Адметных 85» – І.Ахрэмчык, Я.Зайцаў, У.Сухаверхаў, П.Гаўрыленка,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

«Viva Kola Art» — 2024

Дадзены старт другому рэспубліканскаму конкурсу «Viva Kola Art», які ў 2024 годзе пашырае свае гарызонты! Пасля паспяховага дэбюту ў мінулым годзе арганізатары праекта — Беларускі саюз мастакоў і Веласіпедны клуб «Мінск» — вырашылі зрабіць конкурс яшчэ больш маштабным. Ідэя сінтэзу спорту і мастацтва знайшла водгук у іншых відаў спорту, а таксама ў Нацыянальнага алімпійскага камітэта

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »