САЮЗ МАСТАКОЎ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА ДАБРАЧЫНАЙ АКЦЫІ «З ДОБРЫМ СЭРЦАМ У КОЖНЫ ДОМ»

З добрым сэрцам у кожны дом ❤️

Беларускі саюз мастакоў і Рэспубліканская мастацкая галерэя «Палац мастацтва» далучыліся да дабрачыннай акцыі «З добрым сэрцам у кожны дом». Акцыя арганізавана адміністрацыяй Савецкага раёна города Мінска для збору сродкаў на дапамогу сем’ям, у якіх выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Грошы патрэбны на куплю дарагіх лекаў і сродкаў рэабілітацыі, якія значна аблегчаць дзецям жыццё.

Сродкі за квіткі, якія былі сабраны 8 лютага пры наведванні выстаў Палаца мастацтва, былі накіраваны на дабрачынны рахунак.

Агульнымі намаганнямі мы дорым дабро і падтрымку ўсім, хто мае ў ёй патрэбу.

TERRAGRAPHICA. ПАЛАЦ МАСТАЦТВА. 21.03-21.04.2024

Выстава «Terragraphica: Sacrum» працуе ў Палацы мастацтва. Яна дэманструе, як змянялася чалавечае ўяўленне пра будову светабудовы ад легенд і міфаў да рэлігіі. Экспазіцыя ўключае больш за 600 твораў мастацтва. Гэта афорты, ксілаграфія, літаграфія, арыгінальная графіка. Іх аснова — эвалюцыя поглядаў на рэлігію. Аўтары самыя розныя. З Беларусі — Леў Алімаў, Аляксандр Шапо, Фёдар Шурмелёў, Усевалад

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

“СЦЭНАГРАФ-і-Я” — ВЫСТАВА СЕКЦЫІ МАСТАКОЎ ТЭАТРА Ў РТБД

21 сакавіка ў 18:30 у холе Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбудзецца адкрыцце выставы “СЦЭНАГРАФ-і-Я”. Экспазіцыя аб’яднала больш за 50 эскізаў, малюнкаў, макетаў і фатаграфій спектакляў вядомых беларускіх сцэнографаў, чые імёны можна ўбачыць на афішах вядучых тэатраў нашай краіны.⠀ Выстава арганізавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў і Беларускім саюзам тэатральных дзеячаў і прысвечана Сусветнаму дню тэатра.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: СТАРШЫНЯ. ВЫСТАВА ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ. З 16.10.2023

16 лістапада 2023 года ў 17.00 Беларускі саюз мастакоў запрашае на ўрачыстае адкрыццё выставы “Старшыня”, прымеркаванай святкаванню юбілею саюза. Мы згадваем і вызначаем з удзячнасцю ўсіх тых творцаў, якія ў розныя часы ўзначальвалі наша творчае аб’яднанне. У экспазіцыі прадстаўлена ўсяго больш за 130 твораў жывапісу, графікі, скульптуры старшыняў ГА “БСМ” з калекцыі Беларускага саюза мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ. ВЫСТАВА АЛЯКСАНДРА ШАПО І ФЁДАРА ШУРМЯЛЁВА. 09.03.-07.04.2024

У паўночнай сталіцы Расіі адкрываецца выстава беларускіх мастакоў Аляксандра Шапо і Фёдара Шурмелева «Шлях героя». Выстава працуе з 9 сакавіка па 7 красавіка 2024 года па адрасе: Санкт-Пецярбург, Чарнарэцкі зав., Д. 2, ст. м. «Плошча Аляксандра Неўскага» Музей гарадской скульптуры, Новая выставачная зала. Дзмітрый Фралоў — куратар выставы

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »