РАКУРСЫ ТВОРЧАСЦІ ПАЎЛА МАСЛЕНІКАВА. ВЫСТАВА ДА 110-ГОДДЗЯ НАРОДНАГА МАСТАКА Ў НАЦЫЯНАЛЬНЫМ МАСТАЦКІМ МУЗЕІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. 16.02-21.04.2024

16 лютага ў 17:00 у Нацыянальным мастацкім музеі (вул. Леніна, 20) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Ракурсы творчасці: зямля, вада, неба» народнага мастака Беларусі, выдатнага майстра лірыка-эпічнага пейзажа, тэатральнага жывапісца, мастацтвазнаўцы і таленавітага педагога Паўла Васільевіча Масленікава (1914–1995), прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння мастака.

У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 40 жывапісных твораў майстра з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.У. Масленікава, Музея гісторыі горада Мінска і сям’і мастака.

У беларускім выяўленчым мастацтве пасляваенных дзесяцігоддзяў галоўнае месца ў жанравай іерархіі займала тэматычная карціна. Мастаку таго часу каштавала валодаць вызначанай адвагай і бясспрэчным талентам, каб зрабіць пейзажны жанр асновай сваёй творчасці. І Павел Масленікаў бліскуча справіўся з гэтай задачай.

З прывітальным словам на цырымоніі адкрыцця выступілі генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Ганна Уладзіміраўна Конанава, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» Глеб Анатольевіч Отчык, дырэктар гімназіі № 75 г.Мінска ім. П.В.Масленікава Васіль Генадзевіч Ананька, дырэктар Магілёўскага абласнога мастацкага музея ім. П.В.Масленікава Яўген Мікалаевіч Белавусаў, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прафесар, загадчык кафедры жывапісу і графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, сын П.В.Масленікава — Уладзімір Паўлавіч Масленікаў, вядомыя дзеячы культуры Беларусі.

За музычнае суправаджэнне мерапрыемства дзякуем навучэнцам гімназіі №75 г. Мінска ім. П.В.Масленікава і Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 40 жывапісных твораў майстра з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В.Масленікава, Музея гісторыі горада Мінска і сям’і мастака.

Выстава працягнецца да 21 красавіка 2024 года.

ВЫВСТАВА ПАМЯЦІ УЛАДЗІМІРА ЖБАНАВА

26 студзеня Уладзіміру Жбанаву споўнілася б 70 гадоў. З гэтай 26 студзеня сябры фотагуртка «Пазітыў» пад кіраўніцтвам М.Лінніка (працуе пры бібліятэцы імя Янкі Купалы) ў бібліятэцы 15 на вул.Талбухіна ў Мінску адкрылі выставу, прысвечаную памяці і творчасці вядомага беларускага скульптара Уладзіміра Іванавіча Жбанава. 26.01. Уладзіміру Жбанава магло б споўніцца 70 гадоў… На адкрыцці прысутнічаў старшыня

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Віншуем з юбілеем Валянціну Сідараву!

Віншуем з юбілеем вядомага беларускага мастака-графіка  Валянціну Сцяпанаўну Сідараву, сябру Беларускага саюза мастакоў, секцыі графікі, дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кафедры графікі. Валянціна Сідарава шмат гадоў займаецца графікай – кніжнай і станковай. Многія з аформленых ёю выданняў увайшлі ў “залаты фонд” беларускай кніжнай графікі. Апошнім часам у кола яе інтерэсаў увайшлі таксама жывапіс і фатаграфія.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

БАРЫСУ ГЕРЛАВАНУ — 85! ВІНШУЕМ!

25 снежня 2022 года народнаму мастаку Беларусі, заслужанаму дзеячу мастацтваў, прафесару, сябру Беларускага саюза мастакоў Барысу Федасеевічу Герлавану споўнілася 85 гадоў. Беларускі саюз мастакоў віншуе выбітнага мастака і педагога з юбілеем і зычыць яму здароўя, моцы і новых творчых дасягненняў! Больш за паўстагоддзя ўзбагачае сцэнічнае мастацтва Беларусі выбітны майстар сцэны, бліскучы тэатральны мастак Барыс Герлаван,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

Валерый Грамада, Першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь, зачытаў членам БСМ віншаванне ад старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Іванаўны КАЧАНАВАЙ: «Ад імя Савета Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыміце шчырыя віншаванні з юбілеем. Увесь гэты час саюз выконвае важную місію па стварэнню і захаванню нацыянальных мастацкіх каштоўнасцей, пошуку і падтрымку маладых талентаў, садзейнічае

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »