Віншуем з юбілеем Валянціну Сідараву!

Віншуем з юбілеем вядомага беларускага мастака-графіка  Валянціну Сцяпанаўну Сідараву, сябру Беларускага саюза мастакоў, секцыі графікі, дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кафедры графікі.
Валянціна Сідарава шмат гадоў займаецца графікай – кніжнай і станковай. Многія з аформленых ёю выданняў увайшлі ў “залаты фонд” беларускай кніжнай графікі.
Апошнім часам у кола яе інтерэсаў увайшлі таксама жывапіс і фатаграфія. Яе цікавіць алегорыя, формула-знак, складаная сістэма штрыхоў, плямаў, фактурна-прасторавая структура, кампазіцыйнай напружанасці рытмаў.

Мастацтвазнаўца, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна назваў Валянціну Сідараву “майстрам мастацкай ілюстрацыі, якая, як і ўсе сучасныя мастакі, цікавіцца фотамастацтвам, каб пашырыць свой творчы дыяпазон”.

Мастацтвазнаўца Кацярына Кенігсберг лічыць фатаграфіі Валянціны Сідаравай “бездакорнымі і графічнымі па кампазіцыі”. “Гэта вынік прафесійнай адукацыі і шматгадовага вопыту. Заняткі фотамастацтвам аказаліся для яе настолькі паспяховымі, што ў акадэмічны падручнік па фотакампазіцыі, выдадзены некалькі гадоў таму назад, была ўключана работа Сідаравай”, — падкрэслівае мастацтвазнаўца.

Серыя работ Валяніны Сідаравай з цыкла “Свет у майстэрні” захоўваецца сёння ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.
Паводле слоў мастацтвазнаўцы Кацярыны Кенігсберг, святло — гэта тое, што бачыць аўтар кожную раніцу, уваходзячы ў майстэрню. “Святло, што льецца з высока размешчаных вокнаў, драбніцца на гранях крыштальнага флакона, адбіваецца ў люстэрках, стварае мудрагелістыя цені і робіць непазнавальнымі абрысы знаёмых прадметаў… Гэта светлапіс ў літаральным сэнсе гэтага слова. Тут няма апрацоўкі ў модным сёння “фоташопе”, тут усё па-сапраўднаму — фотаапарат, аўтар і яго твор. Арганічныя, натуральныя творы народжаны творчай свабодай мастачкі, якую не пакідае пачуццё здзіўлення і захаплення ад непаўторнасці навакольнага свету ва ўсіх яго праявах”, адзначае Кацярына Кенігсберг.

КАРОТКАЯ БІЯГРАФІЯ
Нарадзілася ў 1956г. у Мінску.
Мастак, педагог.
З 1993 г. сябра Беларускага саюза мастакоў.
У 1981 г. скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці “графіка”
Навуковыя інтарэсы: станковая графіка; кніжная графіка; фатаграфія.
З 1999 г. працуе ў Беларускай дзяржаўная акадэмія мастацтваў, дацэнт кафедры графікі.
Узнагароды: прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2003 г.); Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2010).

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: МІКАЛАЙ КАЗАКЕВІЧ. ВЫСТАВА АДНОЙ КАРЦІНЫ

Летні настрой у Нацыянальным мастацкім музеі зараз стварае выстава адной карціны – “Над роднымі прасторамі” заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Мікалая Канстанцінавіча Казакевіча. Праца напоўнена святлом, любоўю да людзей і прыроды — гэта сапраўдны гімн яркаму і бесклапотнаму дзяцінству. Як прызнаваўся сам мастак, крыніцамі яго натхнення з’яўляюцца мір і колер: «Сакрэт просты — люблю неба, фарбы,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ!

Віншуем Занковіча Валянціна Паўлавіча, сябру секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў, аднаго з аўтараў хатынскага мемарыяла, з атрыманнем ганаровага звання «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь».

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ! НА 82-м ГОДЗЕ ПАМЁР СКУЛЬПТАР АЗАТ МІКАГОСАВІЧ ТАРАСЯН

14 студзеня 2023 года на 82-м годзе жыцця памёр беларускі скульптар, сябра Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў АЗАТ МІКАГОСАВІЧ ТАРАСЯН. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Падзякай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджана Журавовіч Ларыса Віктараўна, графік, сябра Магілёўскага аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »