ВІНШУЕМ З УЗНАГАРОДАМІ МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ!

На калегіі Міністэрства культуры 19 лютага 2024 года адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне работнікаў сферы культуры па выніках работы за 2023 год.

Сярод мастакоў, сябраў Беларускага саюза мастакоў, былі ўзнагароджаны за развіццё патрыятычнага выхавання ў скульптары — І.Міско і С.Логвін, у жывапісе — Г.Садоўская, у манументальна-дэкаратыўным — мастацтве А.Чадзій, у графіцы — Л.Журавовіч.

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва ганаровымі адзначэннямі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўзнагароджаны старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык і першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч.  

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: ВОСЕНЬСКІ САЛОН-2023. 07.09-08-10.2023

З 7 верасня па 8 кастрычніка 2023 года ў Мінску, у Палацы мастацтва на вуліцы Казлова, 3, пройдзе адна з самых чаканых арт-падзей года — Восеньскі Салон з Белгазпрамбанкам. З 2015 года гэты праект нязменна радуе аматараў мастацтва і дае магчымасць маладым мастакам Беларусі данесці сваю творчасць да шырокай публікі. Восеньскі Салон з Белгазпрамбанкам —

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АРТ-ГАСЦЁЎНЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА»: АЛЯКСАНДР МАТВЕЕНКА «ЧЭРЫКАЎСКІЯ КРАЯВІДЫ». 22.03-14.05.2023

22 сакавіка 2023 года ў Арт-гасцёўні “Высокае мѣста” адкрываецца персанальная выстава жывапісу Аляксандра Матвеенкі “Чэрыкаўскія краявіды” да 70-годдзя майстра. Выстава падрыхтавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў. Прырода роднага краю ва ўсе часы зачароўвала мастакоў, была асалодай і натхненнем для іх. Назіраючы за роднымі мясцінамі, творца імкнецца адлюстраваць іх прыгажосць у сваіх палотнах, падзяліцца іх непаўторнасцю з іншымі.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Уродніч Уладзімір Васільевіч, мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, старшыня секцыі «Традыцыя» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »