ПОЛАЦК: ВЫСТАВА АНАТОЛЯ АРЦІМОВІЧА ДА 85-ГОДДЗЯ МАСТАКА

15 сакавіка 2024 года ў мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбылося адкрыццё персанальнай выставы “Выбранае” заслужанага дзеяча мастацтваў, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесара Анатоля Яфімавіча АРЦІМОВІЧА.

Выстава адкрывае серыю выставачных праектаў, якія адбудуцца ў 2024-2025 гг., прымеркаваных да 85-годдзя Анатоля Яфімавіча.

А. Арцімовіч з’яўляецца адным з найбольш яркіх і вядомых майстроў скульптуры свайго часу. Ягоныя манументальныя творы атрымалі шырокае прызнанне ў нашай краіне, а педагагічны талент дазволіў раскрыцца цэлай плеядзе маладых беларускіх скульптараў.

На выставе паказаны станковыя скульптурныя творы, эцюды і мадэлі нерэалізаваных манументаў, фатаграфіі рэалізаваных манументальных работ. У апошнія гады мастак шмат часу надаваў малюнку, ствараючы экспрэсіўныя графічныя працы.

Прадстаўленыя працы канцэптуальна разнастайныя, выкананы ў розных тэхніках і матэрыялах

ВІНШУЕМ -ІВАНІХШЫНА ЮРЫЯ МІКАЛАЕВІЧА З 75-ГОДДЗЕМ!

Віншуем ІВАНІХШЫНА ЮРЫЯ МІКАЛАЕВІЧА з 75-годдзем! Івахнішын Юрый Мікалаевіч працуе ў галіне мастацкага праектавання інтэр’ераў, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004). Аформіў інтэр’еры інстытута «Мінскпраект», «Белбыттэхпраекта» і Дома мадэлей N 2, гасцініцы і рэстарана «Беларусь», Палаца Рэспублікі, станцыі метро «Маскоўская», канцэртнай залы «Мінск» і інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МАГІЛЁЎСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ — 50!

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава 22 снежня ў 17.00 адкрываецца выстава «Высокае неба Прыдняпроўя», якая прысвечана 50-годдзю з дня заснавання Магілёўская абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: АЛЯКСАНДР ФІНСКІ. 21.01-05.03.2023

  Выстава скульптуры і графікі Аляксандра Фінскага прымеркавана да 70-годдзя з дня нараджэння аўтара. Аляксандр Фінскі нарадзіўся 2 студзеня 1953 года ў в. Вясёлы Гай Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. У 1971 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве (цяпер – Гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка), а ў 1977 абараніў дыплом у Беларускім дзяржаўным

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 21 лістапада 2023 года на 74 годзе пайшла з жыцця вядомы беларускі мастацтвазнаўца, крытык, галерыст, аўтар і вядучая рубрык па выяўленчым мастацтве на радыё і ў друкаваных выданнях, экспадызайнер, куратар, заснавальнік першай беларускай Аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі «Брама», сябра секцыі мастацтвазнаўства і крытыкі Беларускага саюза мастакоў ФІНКЕЛЬШТЭЙН ЛАРЫСА ДЫВІДАЎНА. Беларускі саюз мастакоў выказвае

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »