Памёр знакаміты беларускі скульптар Валянцін Занковіч

Вядомы беларускі скульптар, удзельнік стварэння мемарыяльных комплексаў «Хатынь» і «Брэсцкая крэпасць-герой», Валянцін Занковіч памёр на 89-ым годзе жыцця, паведаміў член камісіі па міжнародных справах Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, палітолаг Аляксандр Шпакоўскі.

Занковіча па правах лічаць метрам савецкай і беларускай архітэктуры і скульптуры. Ён нарадзіўся ў Мінску ў 1937 годзе, скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (архітэктура) і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (скульптура).

Сярод найбольш вядомых работ Занковіча – мемарыяльныя комплексы «Хатынь» і «Брэсцкая крэпасць-герой» (у суаўтарстве), стэла «Мінск – горад-герой» (у суаўтарстве), кампазіцыя «Бег» на стадыёне «Дынама», скульптура «Арфей» ля будынка музычнага вучылішча на вуліцы Грыбаедава ў Мінску, помнік «Беларусь партызанская».
У 2023 годзе яму было прысвоена званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

Выставачны праект «GamEmоtion» адкрыўся 1 жніўня  2024 года ў Палацы мастацтва

Выставачны праект «GamEmоtion» адкрыўся 1 жніўня  2024 года ў Палацы мастацтва. Як выглядае гульня вачыма мастака, які працуе з традыцыйнымі матэрыяламі і дапоўненай рэальнасцю? Выставачны праект «GamEmоtion» прадстаўляе шырокай аўдыторыі творчасць 75 сучасных беларускіх мастакоў у напрамках інтэрактыўнага, класічнага і лічбавага мастацтва, звязанага з тэмай гульні — ад поўнага пранікнавення ў лічбавую рэальнасць да адыходу

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СУМНАЯ НАВІНА! 18 снежня 2023 года пайшоў з жыцця вядомы беларускі графік і жывапісец, сябра Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў ВАЛЬНОЎ УЛАДЗІМІР МІКАЛАЕВІЧ. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Развітанне з Уладзімірам Мікалаевічам Вальновым адбудзецца 20 снежня 2023 года з 10.00 да 12.00 у малой зале Абласной бальніцы г.Віцебска. Вальноў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

12 кастрычніка 2023 года на 81 годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі скульптар ЭДУАРД БАРЫСАВІЧ АСТАФ’ЕЎ. Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака. Эдуард Астаф’еў родам з горада Хімкі Маскоўскай вобласці. Але скончыўшы ў 1972 г. Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у народных мастакоў А.А. Бембеля і А.К. Глебава, прысвяціў сваю творчасць беларускай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »