Выставачны праект «GamEmоtion» адкрыўся 1 жніўня  2024 года ў Палацы мастацтва

Выставачны праект «GamEmоtion» адкрыўся 1 жніўня  2024 года ў Палацы мастацтва.
Як выглядае гульня вачыма мастака, які працуе з традыцыйнымі матэрыяламі і дапоўненай рэальнасцю?
Выставачны праект «GamEmоtion» прадстаўляе шырокай аўдыторыі творчасць 75 сучасных беларускіх мастакоў у напрамках інтэрактыўнага, класічнага і лічбавага мастацтва, звязанага з тэмай гульні — ад поўнага пранікнавення ў лічбавую рэальнасць да адыходу ў гульню як уцёкі ад рэальнасці.
Выстава працягнецца да 25 жніўня.

ГАЛЕРЭЯ «БЕЛАРТ»: ВЫСТАВА АНДРЭЯ КАРПЯНКОВА «PALISSADE | КВЕТНІК». 15.08-15.09.2023

15 жніўня (аўторак) 2023 г. а 18 гадзіне ў мастацкай галерэі Беларт мае адбыцца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Андрэя Карпянкова « PALISSADE / КВЕТНІК». Андрэй Карпянкоў, мастак-жывапісец, выкладчык. Жыве і працуе ў г.Мінску. У 2008 г. скончыў кафедру “жывапіс” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2010 г. выкладае ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А.К.Глебава. З

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

6 красавіка 2023 года на 93 годзе пайшоў з жыцця вядомы мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Леанід Аляксандравіч Дударанка. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Леанід Аляксандравіч Дударэнка неаднаразова абіраўся членам Праўлення Беларускага саюза мастакоў, быў старшынёй секцыі жывапісу і членам Рады (1995-1998). Ён з’яўляўся актыўным членам Студыі ваенных мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АНАТОЛЬ МАРКЕВІЧ: ЗАДАЧЫ САЮЗА НА БЛІЖЭЙШЫЯ ТРЫ ГАДЫ

  15 снежня ў Мінску прайшоў XXVI з’езд Беларускага саюза мастакоў. Перад дэлегатамі выступіў Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч. Гаворачы аб задачах саюза на наступныя тры гады, Міністр назваў важнейшыя сярод іх: стварэнне твораў мастацтва патрыятычнай тэматыкі, правядзенне выставак і пленэраў, прысвечаных важным падзеям у жыцці Беларусі, праца з творчай моладдзю.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ ГЛЕБА АНАТОЛЬЕВІЧА ОТЧЫКА З ПЕРАВЫБАРАМІ НА ПОСТ СТАРШЫНІ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

15 снежня 2022 года ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся XXIV з’езд грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз мастакоў”. З перважнай большасцю галасоў у першым туры адкрытым галасаваннем старшынёй Беларускага саюза мастакоў быў абраны ГЛЕБ АНАТОЛЬЕВІЧ ОТЧЫК! Шчыра віншуем новага старшыню саюза і зычым яму поспехаў у справе развіцця выяўленчага мастацтва ў краіне!

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »