«Усё будзе добра». Выстава Людмілы Шчамялёвай у галерэі «Мастацтва»

Творчы почырк Людмілы Шчамялёвай надзвычай самабытны, іранічны і адначасова прасякнуты цеплынёй чалавечых пачуццяў. Яе карціны — своеасаблівыя міні-гісторыі штодзённага побыту звычайных людзей, якія шчодра аздобленыя гумарам, але ў той да час у іх гучыць сум і трывога за сённяшні дзень.
Мастацтвазнаўца Барыс Крэпак, аналізуючы карціны Людмілы і яе мужа жывапісца Ігара Рымашэўскага, угадваў у іх творах «вобразы Ніка Пірасмані, Наталлю Ганчарову з Міхаілам Ларыёнавым, “бубнова-валетаўцаў” з іх інтанацыямі ў сферы гарадскога народнага выяўленчага мастацтва пачатку ХХ стагоддзя, якое ўвабрала ўсю стракатасць, народнасць святочнага фальклорнага колазвароту і якое ішло ад лубка і прымітыву. Таго прымітыву, які з’яўляецца асновай гарадской творчай стыхіі. Але і Ігар, і Людміла апелююць зусім не да настальгічных і нават не столькі да эстэтычных, колькі да эмацыянальнажыццёвых перажыванняў, заклікаючы не да “любавання”, а як бы да непасрэднага “ўзнаўлення” тых вобразаў і аксесуараў, якія мы штодзённа з цеплынёй і гумарам назіраем у жыцці горада, яго “інтэр’ераў” і наваколля урбаністычнай цывілізацыі.”
У творах Людмілы Шчамялёвай заварожвае пачуццё свабоднай раскаванасці персанажаў горада і вёскі. У прывольны і рухаючы «жанравы» лад яна ўключае і чалавечыя фігуры, і жывёлы, і птушак, і дрэвы, і кветкі, і дамы, дзе заўсёды віруе жыццё.
Святло, якое зыходзіць ад яе работ, мяккае і прыцягальнае. Запрашаем: ўвайдзіце і паглядзіце экспазіцыю. Далібог, станеце крышачку дабрэйшыя!
ЛЮДМІЛА ШЧАМЯЛЁВА
У 1979 г. — скончыла Мінскае мастацкае вучылішча ім. А. К. Глебава
З 1979 г. — удзельніца абласных, рэспубліканскіх, замежных і персанальных мастацкіх выстаў.
З’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў.
Працуе ў галіне жывапісу, дэкаратыўна прыкладнога мастацтва і ілюстрацыі.
Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь і ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Італіі, Нідэрландах, Германіі, Чэхіі, Польшчы і інш.

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Уродніч Уладзімір Васільевіч, мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, старшыня секцыі «Традыцыя» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ: МІНСК. ХХ СТАГОДДЗЕ. 23.02-24.03.2024

23 лютага — 24 сакавіка 2024 года ў музеі працуе часовая экспазіцыя, прысвечаная 80-годдзю вызвалення тэрыторыі Беларусі і яе сталіцы, горада Мінска, ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На выставе прадстаўлены фатаграфіі, жывапісныя і графічныя работы са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Сярод аўтараў работ — М. Аксельрод, М. Дучыц, А. Тычына, А. Паплаўская, М. Рыжыкаў, У.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

САЮЗ МАСТАКОЎ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА ДАБРАЧЫНАЙ АКЦЫІ «З ДОБРЫМ СЭРЦАМ У КОЖНЫ ДОМ»

З добрым сэрцам у кожны дом ❤️ Беларускі саюз мастакоў і Рэспубліканская мастацкая галерэя «Палац мастацтва» далучыліся да дабрачыннай акцыі «З добрым сэрцам у кожны дом». Акцыя арганізавана адміністрацыяй Савецкага раёна города Мінска для збору сродкаў на дапамогу сем’ям, у якіх выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Грошы патрэбны на куплю дарагіх лекаў і сродкаў рэабілітацыі,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ! ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ МАСТАК-МАНУМЕНТАЛІСТ ЮРЫЙ БАРЫСАВІЧ БАГУШЭВІЧ

20 снежня 2022 года на 77-годдзе заўчасна пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак-манументаліст ЮРЫЙ БАРЫСАВІЧ БАГУШЭВІЧ, сябра секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў. Беларускі саюз мастакоў выказвае спачуванні родным і блізкім ЮРЫЯ БАРЫСАВІЧА БАГУШЭВІЧА і падзяляе боль ад незаменнай страты для беларускай культуры. УЛАДЗІМІР СЦЯПАН: На здымку — вядомы беларускі мастак-манументаліст Юрый Багушэвіч. Ён адзін

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »