Выстава скульптуры і графікі Анатоля Арцімовіча “ХХІ стагоддзе». 26.11. 2021

Наш арт-фестываль працягваецца!
Сябры, запрашем наталіцца мастацтвам!
26 лістапада (чацвер) 2020 года у 18.00 прыходзьце на адкрыцце выставы скульптуры і графікі Анатоля Арцімовіча “ХХІ Стагоддзе» выставачная зала імя А.Бембеля (Беларускі саюз Мастакоў, вул. Якуба Коласа 29А). Юбілейная персанальная выстава заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесара Анатоля Яфімавіча Арцімовіча адкрыецца ў выставачнай зале імя А.А.Бембеля Беларускага саюза мастакоў (вул. Якуба Коласа 29а) 26 лістапада (чацвер) ў 18.00. Выстава падрыхтавана Беларусім саюзам мастакоў у рамках І Трыенале жывапісу, графікі і скульптуры. Куратар выставы скульптар і мастацтвазнаўца Іван Арцімовіч.
“У 2020 годзе вядомаму беларускаму мастаку, скульптару, педагогу Анатолю Ефімавічу Арцімовічу спаўняецца 80 гадоў. Анатоль Яфімавіч з’яўляецца адным з найбольш яркіх і вядомых майстроў скульптуры свайго часу. Яго манументальныя творы атрымалі шырокае прызнанне ў нашай краіне, а педагагічны талент дазволіў квітнець цэлай плеядзе маладых беларускіх скульптараў, якія сёння прадстаўляюць сабой галоўныя творчыя сілы рэспублікі.
Сярод найбольш вядомых манументальных работ А. Арцімовіча: манумент “Курган Славы” (у суаўтарстве з А. Бембелем, А. Стаховіч), Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” (кампазіцыя ўваходу ў мемарыял), кампазіцыя гарэльефа “Салідарнасць” для Мінскага Дома мадэляў (сумесна з А. Яскиным), помнік Рагнедзе і Ізяславу ў Заслаўі, помнік Еўфрасінні Полацкай у Мінску, помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе і многія іншыя.
На выставе будуць паказаны станковыя скульптурныя творы, эцюды і мадэлі нерэалізаваных манументаў. У апошнія гады мастак шмат часу надаваў малюнку, ствараючы экспрэсіўныя графічныя работы, якія таксама можна будзе ўбачыць на выставе. Гэтая новая грань таленту майстра раскрывае нам мастака з нечаканага боку, а таксама шмат што можа распавесці ўважліваму гледачу.
Прадстаўленыя працы канцэптуальна разнастайныя, выкананы ў розных тэхніках і матэрыялах”.
Іван Арцімовіч, куратар выставы.
Выказваем вялікую ўдзячнасць у падрыхтоўцы залы імя А.Бембеля для выставы Івану Арцімовічу І Аляксандру Зінкевічу!

ВІНШУЕМ ГЛЕБА АНАТОЛЬЕВІЧА ОТЧЫКА З ПЕРАВЫБАРАМІ НА ПОСТ СТАРШЫНІ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

15 снежня 2022 года ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся XXIV з’езд грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз мастакоў”. З перважнай большасцю галасоў у першым туры адкрытым галасаваннем старшынёй Беларускага саюза мастакоў быў абраны ГЛЕБ АНАТОЛЬЕВІЧ ОТЧЫК! Шчыра віншуем новага старшыню саюза і зычым яму поспехаў у справе развіцця выяўленчага мастацтва ў краіне!

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. 20.06.2023

20 ліпеня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Ганны Садоўскай «Шляхі творчасці». Ганна Садоўская належыць да маладога пакалення беларускай школы пейзажнага жывапісу. Для твораў Ганны характэрныя гарманічны каларыт, панарамная шматпланавасць, лірычнасць, натуральнасць і духоўнасць вобраза роднай зямлі. Такі выбар выяўленчай мовы вызначаны ўстойлівымі традыцыямі нацыянальнай школы пейзажа і досведам пленэрнай практыкі: менавіта дзякуючы пастаяннаму ўдзелу ў сезонных

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: ВОРМЫ І ДЫЯЛОГІ. 20.07-06.08.2023

З 20 ліпеня 2023 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў «Палац мастацтва» (Казлова 3) пачне сваю работу выстава, арганізаваная секцыяй графічнага дызайну Беларускага саюза мастакоў — «Формы. Дыялогі». На выставе будуць прадстаўлены творы графікі, фатаграфіі і дызайну. Экспазіцыя аб’яднае ў сабе пяць персанальных выставак, аўтары якіх прадставяць свае зусім розныя па форме і

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »