АНАТОЛЬ ОТЧЫК. ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ Ў ЛЕПЕЛЬСКІМ РАЁННЫМ КРАЯЗНАЎЧЫМ МУЗЕІ

У Лепельскім раённым краязнаўчым музеі 27 лютага адкрылася выстава жывапісу Анатоля Отчыка.

Анатоль Отчык — ураджэнец Гомельскай вобласці. Скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Выстаўляецца з 1978 года, сябра Беларускага саюза мастакоў.

У сваіх творах закранае сацыяльныя і экалагічныя праблемы. А таксама звяртаецца да блізкай і далёкай гісторыі роднага краю. Ён імкнецца больш поўна і ярка перадаць прыгажосць палескай прыроды. Адмысловае месца ў яго творчасці займае чарнобыльская праблематыка. Болем у сэрцы адклікаюцца яго карціны «Ці прыляцяць буслы на Палессе?», «Пакiнутыя», «У забытай хаце», «Корч-выварацень».

Работы мастака прадстаўлены ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Белгарадскім мастацкім музеі і інш.

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ВЫСТАВА УЛАДЗІМІРА СТЭЛЬМАШОНКА

9 верасня 2023 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24, 3 паверх, 1 зала) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Уладзімір Стэльмашонак. Сыны зямлі беларускай” з фондаў музея, прымеркаванай да 95-годдзя з дня нараджэння народнага мастака БССР, педагога Уладзіміра Іванавіча Стэльмашонка (1928–2013). Уладзімір Іванавіч Стэльмашонак. 1928–2013. Аўтапартрэт (“Аўтакрыж”).

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

“СЦЭНАГРАФ-і-Я” — ВЫСТАВА СЕКЦЫІ МАСТАКОЎ ТЭАТРА Ў РТБД

21 сакавіка ў 18:30 у холе Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбудзецца адкрыцце выставы “СЦЭНАГРАФ-і-Я”. Экспазіцыя аб’яднала больш за 50 эскізаў, малюнкаў, макетаў і фатаграфій спектакляў вядомых беларускіх сцэнографаў, чые імёны можна ўбачыць на афішах вядучых тэатраў нашай краіны.⠀ Выстава арганізавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў і Беларускім саюзам тэатральных дзеячаў і прысвечана Сусветнаму дню тэатра.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Віншуем з юбілеем Валянціну Сідараву!

Віншуем з юбілеем вядомага беларускага мастака-графіка  Валянціну Сцяпанаўну Сідараву, сябру Беларускага саюза мастакоў, секцыі графікі, дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кафедры графікі. Валянціна Сідарава шмат гадоў займаецца графікай – кніжнай і станковай. Многія з аформленых ёю выданняў увайшлі ў “залаты фонд” беларускай кніжнай графікі. Апошнім часам у кола яе інтерэсаў увайшлі таксама жывапіс і фатаграфія.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АРТ-ГАСЦЁЎНЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА»: АЛЯКСАНДР МАТВЕЕНКА «ЧЭРЫКАЎСКІЯ КРАЯВІДЫ». 22.03-14.05.2023

22 сакавіка 2023 года ў Арт-гасцёўні “Высокае мѣста” адкрываецца персанальная выстава жывапісу Аляксандра Матвеенкі “Чэрыкаўскія краявіды” да 70-годдзя майстра. Выстава падрыхтавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў. Прырода роднага краю ва ўсе часы зачароўвала мастакоў, была асалодай і натхненнем для іх. Назіраючы за роднымі мясцінамі, творца імкнецца адлюстраваць іх прыгажосць у сваіх палотнах, падзяліцца іх непаўторнасцю з іншымі.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »