АРТ-ГАСЦЁЎНЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА»: АЛЯКСАНДР МАТВЕЕНКА «ЧЭРЫКАЎСКІЯ КРАЯВІДЫ». 22.03-14.05.2023

22 сакавіка 2023 года ў Арт-гасцёўні Высокае мѣста адкрываецца персанальная выстава жывапісу Аляксандра Матвеенкі “Чэрыкаўскія краявіды” да 70-годдзя майстра. Выстава падрыхтавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў.

Прырода роднага краю ва ўсе часы зачароўвала мастакоў, была асалодай і натхненнем для іх. Назіраючы за роднымі мясцінамі, творца імкнецца адлюстраваць іх прыгажосць у сваіх палотнах, падзяліцца іх непаўторнасцю з іншымі. Аляксандр Матвеенка праз свае работы знаёміць гледача з утульнымі мясцінамі Чэрыкава.

Чэрыкаў – невялікі беларускі горад, які размяшчаецца на беразе маляўнічай ракі Сож у Магілёўскай вобласці. Горад мае багатую гісторыю і дзівосную прыроду, з’яўляецца адным з самых прыгожых і цудоўных куткоў нашай краіны.
У экспазіцыі выставы прадстаўлены краявіды, напісаныя мастаком у розныя перыяды творчасці. Аляксандр Матвеенка ў сваіх работах шчыра любуецца кожным момантам жыцця прыроды. Майстар малюе пераходныя станы прыроды: раннюю вясну, познюю восень. Нават у яркасці і насычанасці фарбаў мастак знаходзіць пяшчотную нотку спакою. Для яго краявідаў характэрны вытанчанае пачуццё колеру, густ, адчуванне прыгажосці і гармоніі прыроды.

Мастака прыцягвае як чыстая, некранутая прырода, так і прыкметы сучаснасці, якія змяняюць звыклы прыродны краявід. На работах А. Матвеенкі занатавана шмат непаўторных, вельмі прыгожых куткоў роднага краю: бярозавы гай, бязмежныя палі, лясныя паляны, вёсачкі ў адталым снезе, гарачае лета… Яго пейзажныя творы, прадстаўленыя на выставе, з’яўляюцца маляўнічым эпасам беларускай зямлі.

Аляксандр Яўгенавіч Матвеенка нарадзіўся 23 кастрычніка 1953 года ў вёсцы Беразякі, Краснапольскага раёна, Магілёўскай вобласці. У 1973 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1978 годзе – Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. З 1981 па 1985 гг. працаваў на Мінскім мастацкім камбінаце. З 2000 года – сябра Беларускага саюза мастакоў.

Выстава працуе да 14 мая 2023 года

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Барабанцаў Віктар Кірылавіч, мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, сябра секцыі «Традыцыя» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АРТ-ГАСЦЁЎНЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА»: ЮБІЛЕЙНАЯ ВЫСТАВА ДЗМІТРЫЯ МОХАВА «НАСТАЛЬГІЯ ПА САПРАЎДНЫМ». З 21.12. 2023

21 снежня 2023 года ў 18.00 у Арт-гасцёўні «Высокае месца» адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы «НАСТАЛЬГІЯ ПА САПРАЎДНЫМ» сябры Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Мохава Дзмітрыя Максімавіча. На выставе прадстаўлена больш за 90 работ: архітэктурныя праекты для тэатра і кіно, чарцяжы, эскізы і фатаграфіі дэкарацый і касцюмаў, акварэлі, фатаграфіі і малюнкі з падарожжаў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ МАЮ МІХАЙЛАЎНУ ЯНІЦКУЮ

ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ! 22 мая 2021 года споўнілася 90 гадоў выдатнаму даследчыку беларускага мастацтва і беларускай культуры МАЕ МІХАЙЛАЎНЕ ЯНІЦКАЙ. Мая Яніцкая нарадзілася 22.051931 г. у фальварку Валентынава на Лагойшчыне. Закончыла Усесаюзны інстытут савецкага гандлю па спецыяльнасці эканоміка (1950 – 1955) і аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі (1966 – 1970) .

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР СУЧАСНЫХ МАСТАЦТВАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ІВАН КОЗЕЛ. 28.12.2023-18.02.2024

28 cнежня ў 17.30 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы твораў Івана Козела «Іван Козел. Жывапіс». Мы запрашаем на сустрэчу з майстром беларускага пейзажу – жанра, які разам з кніжнай графікай, даўно стаў візітнай карткай візуальнага мастацтва нашай краіны. Імя Івана Козела разам з Віктарам Барабанцавым, Мікалаем Ісаёнкам, Ігарам Бархатковым і іншымі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »