АРТ-ГАСЦЁЎНЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА»: ВЫСТАВА ЮРЫЯ НЕСЦЕРУКА «АД БЛАКІТУ ДА ЧОРНАГА». 27.07-03.09.2023

27 ліпеня 2023 года а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Юрыя Несцярука «АД   БЛАКІТУ ДА ЧОРНАГА». Праект падрыхтаваны сумесна з Беларускім саюзам мастакоў.
«Пісаць трэба так, як думаецца і адчуваецца»
Ю.М. Несцярук
На персанальнай выставе «Ад блакіту да чорнага» прадстаўлена больш за 25 манументальных твораў магілёўскага мастака Юрыя Міхайлавіча Несцярука. Экспазіцыя злучае дзве серыі работ – «Рыбны дзень» і «Вясковы супрэматызм», створаныя ў розныя гады жыцця. Гэта выстава – пра вечны пошук новых форм, гульню з прасторай і колерам, нястомнае жаданне зразумець сутнасць рэчаў, якія акружаюць нас у звычайным жыцці.
Мастак разважае аб сучасным паняцці часу і яго ўспрыманні. Чэрпаючы натхненне з самых звычайных прадметаў навакольнай штодзённасці і народных традыцый, Ю. Несцярук праносіць іх скрозь прызму пачуццёвага вопыту, сваёй выразнай творчай мовы, надзяляючы новымі сэнсавымі адценнямі і значэннямі.
Яго працы – канцэптуальнае спляценне формаў, колераў, кропак, якія ствараюць ва ўспрыманні гледача эфект прасторавасці, узмацняюць візуальнае напружанне, адчуванне рэльефу і глыбіні карціны. Творы Юрыя Несцярука ламаюць традыцыйны погляд на маляўнічую прастору, прымушаючы гледача выйсці з зоны камфорту, зірнуць пад іншым вуглом на ўсё звыклае і штодзённае. Мастак у сваіх працах  паказвае ўсё тое, што мы бачым у адпаведнасці з уласнымі стэрэатыпамі разумення,  а адно з прызначэнняў мастацтва – прымусіць гледача гэтыя стэрэатыпы пераасэнсоўваць.
Творчасць Ю.М. Несцярука грунтуецца на глыбокім аналізе аб’екта, пошуку такіх рытмічных хадоў, якія могуць уключыць у сябе і бачны аб’ект, і больш складаную стуктуру зместу гэтага аб’екта. Часта адмаўляючыся ад фігуратыўнасці, мастак звяртаецца да абстракцыі, супрэматызму, вызваляючы ад літаратурнага зместу карціну. Дамінантай творчасці Юрыя Несцярука з’яўляецца ідэя чалавечага шляху, якую ён выказвае па-рознаму. Ідэя можа быць адлюстравана праз узаемасувязь часу, канкрэтнае чалавечае жыццё, якое пераплятаецца з іншымі лёсамі, тчэ сваю канву ў вялікай гісторыі, напаўняе яе сэнсам. Альбо гэта ідэя раскрываецца як шлях чалавека да самаго сябе.
Cвятлана Строгіна, мастацтвазнаўца
Выстава працягнецца па 3 верасня 2023 года

ГАЛЕРЭЯ БЕЛАРТ: ВЫСТАВА НАТАЛЛІ ЖЫГАМОНТ. 14.11-09.12.2023

Выстава жывапісу Наталлі Жыгамонт «Імя Табе…» з 14 лістапада па 09 снежня 2023 года. Карціны для Наталлі Жыгамонт — не застылыя субстанцыі, але самастойныя аб’екты, якія жывуць і, што цікава, узаемадзейнічаюць з кантэкстам і змяняюцца ў часе. Мастачка дадае дэталі, змяняе адценні, а часам і больш радыкальна перапісвае свае працы. Атрымліваецца своеасаблівае «жыццё» палатна. У

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНЫЙ ПРЭМІІ Ў ГАЛІНЕ ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА

Прэмія прысуджаецца ў сямі намінацыях: жывапіс, графіка, скульптура, дызайн, манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і творчы дэбют. Акрамя таго, была ўручана ўзнагарода за ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва, якая ўручаецца мэтрам па сукупнасці заслуг перад айчыннай культурай. Яе атрымаў вядомы бабруйскі мастак Валерый Калтыгін . Валерый Аркадзьевіч — родапачынальнік так званага «бабруйскага стылю» ў кераміцы, арганізатар

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Віншуем ШАПО УЛАДЗІМІРА ДЗМІТРЫЕВІЧА з 75-годдзем! Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо нарадзіўся 4 лютага 1949 года ў гарадскім пасёлку Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1972). Педагогамі былі Фелікс Гумен, Яўген Красоўскі, Іван Сталяроў. Падчас вучобы шмат падарожнічаў, збіраў матэрыялы па ўсёй Расіі (Поўнач, Запаляр’е, Камчатка), Сярэдняй

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »