ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва
Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
узнагароджаны
Барабанцаў Віктар Кірылавіч, мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, сябра секцыі «Традыцыя» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»

ВІНШУЕМ — АРСЕНІЯ ДВАРОНІНА З 75-ГОДДЕМ!

Віншуем ДВАРОНІНА АРСЕНІЯ МІХАЙЛАВІЧА з 75-годдзем! З нагоды юбілею 01 сакавіка 2024 г. у 16:00 у карціннай галерэі імя Г.Х.Вашчанкі адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы гомельскага мастака, сябры Беларускага саюза мастакоў Арсенія Двараніна. Арсеній Міхайлавіч шмат дзесяцігоддзяў актыўна і плённа працуе ў розных тэхніках і жанрах, пастаянна удзельнічае ў абласных і рэспубліканскіх выставах, неаднаразова прадстаўляў сваю

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ВЫСТАВА «ВАЛЕРЫЙ ШКАРУБА. IN MEMORIAM». 27.01-02.04.2023

На вялікай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адкрылася рэтраспектыўная выстава “Валерый Шкаруба. In Memoriam”. Выстава прысвечана памяці і 65-годдзю з дня нараджэння Валерыя Шкарубы – выбітнага беларускага мастака, творы якога добра вядомыя як у Беларусі, так і за яе межамі. Ён працаваў у жанры пейзажнага жывапісу і развіваў у сваёй творчасці традыцыі рэалістычнага мастацтва.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ! НА 82-м ГОДЗЕ ПАМЁР СКУЛЬПТАР АЗАТ МІКАГОСАВІЧ ТАРАСЯН

14 студзеня 2023 года на 82-м годзе жыцця памёр беларускі скульптар, сябра Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў АЗАТ МІКАГОСАВІЧ ТАРАСЯН. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: МІКАЛАЙ КАЗАКЕВІЧ. ВЫСТАВА АДНОЙ КАРЦІНЫ

Летні настрой у Нацыянальным мастацкім музеі зараз стварае выстава адной карціны – “Над роднымі прасторамі” заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Мікалая Канстанцінавіча Казакевіча. Праца напоўнена святлом, любоўю да людзей і прыроды — гэта сапраўдны гімн яркаму і бесклапотнаму дзяцінству. Як прызнаваўся сам мастак, крыніцамі яго натхнення з’яўляюцца мір і колер: «Сакрэт просты — люблю неба, фарбы,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »