ВІНШУЕМ — АРСЕНІЯ ДВАРОНІНА З 75-ГОДДЕМ!

Віншуем ДВАРОНІНА АРСЕНІЯ МІХАЙЛАВІЧА з 75-годдзем!

З нагоды юбілею 01 сакавіка 2024 г. у 16:00 у карціннай галерэі імя Г.Х.Вашчанкі адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы гомельскага мастака, сябры Беларускага саюза мастакоў Арсенія Двараніна.

Арсеній Міхайлавіч шмат дзесяцігоддзяў актыўна і плённа працуе ў розных тэхніках і жанрах, пастаянна
удзельнічае ў абласных і рэспубліканскіх выставах, неаднаразова прадстаўляў сваю творчасць за мяжой.

У сааўтарстве са сваёй жонкай, Ірынай Данілавай, створана і дагэтуль, нямала яркіх і выразных батыкаў і габеленаў.

Дадзены праект прадстаўляе жывапісныя працы, дзе мастак звяртаецца не толькі да розных жанраў, але і да розных стылістыкаў: ад цытавання і інтэрпрэтацыі мастакоў Адраджэння — да работ на тэму беларускага фальклору, ад пераканаўча выкананых рэалістычных вобразаў — да шырокай імпрэсіяністычнай манеры пісьма.

Пагрузіцца ў творчы свет Арсенія Двараніна можна будзе на працягу сакавіка 2024 г.

ОРША: МІЖНАРОДНАЯ ВЫСТАВА «КАЛЕГІУМ». 02.02.-29.02.2024

2 лютага 2024 года адбылося ўрачыстае адкрыццё штогадовай міжнароднай выстаўкі “Калегіум”, якая ў 15-ы раз сабрала ў залах Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыку творчыя імкненні мастакоў розных напрамкаў і розных краін. Жанры і культурныя традыцыі пранікаюць адна ў адну, а мастакі працягваюць шукаць новыя спосабы самавыяўлення і актуальныя тэмы. У гэтым годзе на

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: РЭТРАСПЕКТЫЎНАЯ ВЫСТАВА ДЫПЛОМНЫХ ПРАЕКТАЎ

З 11 лістапада 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе рэтраспектыўная выстава дыпломных работ Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў “Школа творчасці”. У экспазіцыі будуць прадстаўлены каля 50 жывапісных, скульптурных і графічных твораў з фондаў акадэміі і збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў” мае багатую гісторыю і традыцыі, якія

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ: НОВЫЯ ПРАЕКТЫ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

16 студзеня ў Прэс-цэнтры Доме прэсы @dompressy адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Выставачны сезон 2024. Новыя творчыя праекты беларускіх мастакоў». Новыя праекты Беларускага саюза мастакоў прэзентавала першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч. У прэс-канферэнцыі таксама прынялі ўдзел Сяргей Крыштаповіч – дырэктар Нацыянальнага цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь; Алеся Іназемцава – намеснік дырэктара па творчай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Барабанцаў Віктар Кірылавіч, мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, сябра секцыі «Традыцыя» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »