ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНЫЙ ПРЭМІІ Ў ГАЛІНЕ ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА

Прэмія прысуджаецца ў сямі намінацыях: жывапіс, графіка, скульптура, дызайн, манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і творчы дэбют.

Акрамя таго, была ўручана ўзнагарода за ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва, якая ўручаецца мэтрам па сукупнасці заслуг перад айчыннай культурай. Яе атрымаў вядомы бабруйскі мастак Валерый Калтыгін . Валерый Аркадзьевіч — родапачынальнік так званага «бабруйскага стылю» ў кераміцы, арганізатар і кіраўнік штогадовых міжнародных пленэраў «Арт-Жыжаль», на якія з’язджаюцца керамісты з усёй Беларусі і з-за мяжы.

У намінацыі «Творчы дэбют», спецыяльна прызначанай для перспектыўнай моладзі, перамагла Марта Шчарбіч — студэнтка 3-га курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Лаўрэатам Нацыянальнай прэміі ў намінацыі «Графіка» стаў Усевалад Швайба за цыкл работ «Хатынь».

У намінацыі «Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва» перамогу атрымала работа мінскага скульптара Аляксандра Шапо «Дрэва дарог», якая ўпрыгожвае станцыю метро «Вакзальная».

У дэкаратыўна-прыкладным мастацтве была адзначана Наталля Лісоўская, чыя творчасць прасякнута нацыянальнымі беларускімі матывамі. 

Узнагароду ў намінацыі «Дызайн» атрымаў дызайн-праект экспазіцыі Слуцкага краязнаўчага музея, які быў распрацаваны і рэалізаваны калектывам пад кіраўніцтвам мастака Глеба Отчыка.

У намінацыі «Скульптура» быў узнагароджаны скульптар Андрэй Вараб’ёў з Магілёва — нават тыя, хто чужы высокаму мастацтву, ведаюць яго па вясёлым помніку агурку ў Шклове, скульптурным ільвам на мосце і фантану «Маленькі прынц» у родным для майстра Магілёве.

А вось прэмія ў намінацыі “Жывапіс” з’ехала ў Віцебск – яна дасталася мастаку Васілю Васільеву за цыкл прац біблейскай тэматыкі “Іерусалім. Спёка і холад вечнага горада».

СУСТРЭЧА З ІГАРАМ КАШКУРЭВІЧАМ У РАМКАХ ВЫСТАВЫ «1.10 КВАДРАТА». ПАЛАЦ МАСТАЦТВА 23.02.2024

23 лютага (18:00) у рамках выставы 1,10 КВАДРАТА адбудзецца сустрэча з мастаком і перформерам, удзельнікам выставы Ігарам Кашкурэвічам, які раскажа пра: ◼️ Гісторыю беларускага авангарда; ◼️ Асноўных этапах развіцця сваёй творчасці і ўплыве на яго прынцыпаў супрэматызму Казіміра Малевіча.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ. ВЫСТАВА АЛЯКСАНДРА ШАПО І ФЁДАРА ШУРМЯЛЁВА. 09.03.-07.04.2024

У паўночнай сталіцы Расіі адкрываецца выстава беларускіх мастакоў Аляксандра Шапо і Фёдара Шурмелева «Шлях героя». Выстава працуе з 9 сакавіка па 7 красавіка 2024 года па адрасе: Санкт-Пецярбург, Чарнарэцкі зав., Д. 2, ст. м. «Плошча Аляксандра Неўскага» Музей гарадской скульптуры, Новая выставачная зала. Дзмітрый Фралоў — куратар выставы

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ Ў ДОМЕ ПРЭСЫ. 27 МАЯ 2021 ГОДА

У прэс-цэнтры Дома прэсы пагутарылі пра новыя праекты Беларускага саюза мастакоў, якія адкрыюцца 27 мая ў Палацы мастацтва:  фестываль мастацкай фатаграфіі «Мост», выставачны праект секцыі графічнага дызайна «Літарт» і выставу секцыі жывапісу «Лабірынт»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НОВЫЯ ВЫСТАВАЧНЫЯ ПРАЕКТЫ ГА «БСМ»: ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ Ў ПРЭС-ЦЭНТРЫ ДОМА ПРЭСЫ

У Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў Беларускага саюза мастакоў, на якой былі агучаны выставачныя праекты саюза на 2023 год. Трансляцыю прэс-канферэнцыі можна паглядзець па спасылцы: https://youtu.be/N1CnRZTEFSE

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »