СУСТРЭЧА З ІГАРАМ КАШКУРЭВІЧАМ У РАМКАХ ВЫСТАВЫ «1.10 КВАДРАТА». ПАЛАЦ МАСТАЦТВА 23.02.2024

23 лютага (18:00) у рамках выставы 1,10 КВАДРАТА адбудзецца сустрэча з мастаком і перформерам, удзельнікам выставы Ігарам Кашкурэвічам, які раскажа пра:

◼️ Гісторыю беларускага авангарда;
◼️ Асноўных этапах развіцця сваёй творчасці і ўплыве на яго прынцыпаў супрэматызму Казіміра Малевіча.

ЯЎГЕН ЧАМАДУРАЎ. ВЫСТАВА ДА 100-ГОДДЗЯ Ў МУЗЕІ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАГА КІНО. 25.01-31.03.2024

З 25 студзеня па 31 сакавіка ў Музеі гісторыі беларускага кіно будзе працаваць выстава, прысвечаная 110-гадоваму юбілею тэатральнага мастака Яўгена Чамадурава. Адным з самых выдатных майстроў сцэнічнага мастацтва Беларусі з’яўляецца Яўген Рыгоравіч Чамадураў. Мастак высокага ўзроўню, ён прытрымліваўся ў творчасці прынцыпа спалучэння ў адзінае цэлае сутнасці музычнага твора, рэжысёрскай задумы, акцёрскага выканання і вобразнага дэкарацыйнага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СКРОЗЬ ЧАС. ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ. ВЫСТАВА Г. МАГІЛЁЎ

У Музеі гісторыі Магіёва» адкрываецца мастацкая выстава “Скрозь час. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў” у рамках святкавання юбілею творчай арганізацыі і прымеркавана да Года міру і стварэння. Выстава пазнаёміць з творамі беларускіх мастакоў з калекцыі ГА “БСМ”, а таксама з новымі работамі жывапісу і скульптуры сучасных аўтараў. Сярод аўтараў выставы шмат мастакоў, якія прайшлі вайну.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

“СЦЭНАГРАФ-і-Я” — ВЫСТАВА СЕКЦЫІ МАСТАКОЎ ТЭАТРА Ў РТБД

21 сакавіка ў 18:30 у холе Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбудзецца адкрыцце выставы “СЦЭНАГРАФ-і-Я”. Экспазіцыя аб’яднала больш за 50 эскізаў, малюнкаў, макетаў і фатаграфій спектакляў вядомых беларускіх сцэнографаў, чые імёны можна ўбачыць на афішах вядучых тэатраў нашай краіны.⠀ Выстава арганізавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў і Беларускім саюзам тэатральных дзеячаў і прысвечана Сусветнаму дню тэатра.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Віншуем ШАПО УЛАДЗІМІРА ДЗМІТРЫЕВІЧА з 75-годдзем! Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо нарадзіўся 4 лютага 1949 года ў гарадскім пасёлку Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1972). Педагогамі былі Фелікс Гумен, Яўген Красоўскі, Іван Сталяроў. Падчас вучобы шмат падарожнічаў, збіраў матэрыялы па ўсёй Расіі (Поўнач, Запаляр’е, Камчатка), Сярэдняй

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »