МАГІЛЁ!Ў: ВЫСТАВА ДА 110-ГОДДЗЯ ПАЎЛА МАСЛЕНІКАВА

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава да 29 лютага працуе выстава «Пакаленні», прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння П.У. Масленікава.

Павел Масленікаў – тэатральны жывапісец, майстар пейзажа, мастацтвазнаўца, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, ён жыў працэсам творчасці, шанаваў працу, майстэрства і прафесіяналізм.

У Выстаўка прысвечана жыццю і творчасці майстра пейзажа, яго спадчыннікаў і вучняў.

На выставе прадстаўлены больш за 100 работ (жывапіс, графіка, кераміка), сярод якіх работы Паўла Масленікава, яго сына і ўнука, а таксама яго вучняў. У аснове сюжэтаў твораў — пейзажы Магілёўшчыны і Беларусі, партрэты. А таксама ёсць унікальная магчымасць убачыць тэатральныя дэкарацыі, асабістыя рэчы, фатаграфіі і ўзнагароды народнага мастака Беларусі.

Развітанне з Занковічам Валянцінам Паўлавічам адбудзецца 26 снежня

Развітанне з Занковічам Валянцінам Паўлавічам адбудзецца 26 снежня 2025 года ў 11 гадзін у Храме Усіх Святых па вул.Каліноўскага, 121 у г.Мінску. Сябра Беларускага саюза мастакоў. Лаўрэат Ленінскай прэміі СССР і прэміі Ленінскага камсамола СССР. Асноўныя працы: * Дваццаць памятных знакаў на тэрыторыі БССР, прысвечаных подзвігу камсамольцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. (Прэмія Ленінскага камсамола

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Міско Іван Якімавіч, народны мастак Беларусі, сябра секцыі скульптуры Беларускага саюз мастакоў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ З УЗНАГАРОДАМІ МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ!

На калегіі Міністэрства культуры 19 лютага 2024 года адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне работнікаў сферы культуры па выніках работы за 2023 год. Сярод мастакоў, сябраў Беларускага саюза мастакоў, былі ўзнагароджаны за развіццё патрыятычнага выхавання ў скульптары — І.Міско і С.Логвін, у жывапісе — Г.Садоўская, у манументальна-дэкаратыўным — мастацтве А.Чадзій, у графіцы — Л.Журавовіч.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СПАЧУВАЕМ! 04 мая 2023 года на 87 годзе жыцця памёр ГАРДЗЕЕНКА УЛАДЗІМІР ЦІТАВІЧ, вядомы беларускі жывапісец, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, сябра секцыі «Традыцыя» Беларускага саюза мастакоў, член студыі ваенных мастакоў пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Гардзеенка Уладзімір Цітовіч нарадзіўся 6 ліпеня 1936 г.,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »