21 снежня 2023 года а 17-й гадзіне ў Музеі гісторыі горада Мінска адбудзецца адкрыццё куратарскай анімалістычнай выставы твораў з керамікі, шкла, дрэва, металу, каменю
«Z O O A R T».
На выставе «Z O O A R T» прадстаўлена больш за 100 твораў 44 беларускіх мастакоў, сярод якіх прафесійныя члены ГА «Беларускага саюза мастакоў», секцыі дэкаратыўнага мастацтва, секцыі скульптуры, а таксама студэнты і выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.
Праект падрыхтаваны куратарамі, членамі секцыі дэкаратыўнага мастацтва ГА «Беларускі саюз мастакоў».
Выстава працягнецца да 21 студзеня 2024 года.