НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ: ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ. «АДМЕТНЫЯ». З 14.12.20232

СЯБРЫ!
ПРАЦЯГВАЕМ СВЯТКАВАЦЬ ЮБІЛЕЙ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ!

Заўтра, 14 снежня, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў 17.00 адкрываецца выстава «Адметныя 85», якая знаёміць з лепшымі дасягненнямі нацыянальнага выяўленчага мастацтва.

Выстава прымеркавана да 85-гадовага юбілею ГА «Беларускі саюз мастакоў» (БСМ). У экспазіцыі – майстры жывапісу, гонар беларускага выяўленчага мастацтва, аўтары «Адметных 85» – І.Ахрэмчык, Я.Зайцаў, У.Сухаверхаў, П.Гаўрыленка, П.Масленікаў, В.Цвірка, Н.Воранаў, У.Стэльмашонак, В.Грамыка, Г.Вашчанка, А.Кішчанка, Г.Паплаўскі, Л.Шчамялёў, У.Тоўсцік і інш.

На выставе экспануюцца таксама і рэдкія дакументы аб дзейнасці найстарэйшай у Беларусі грамадскай творчай арганізацыі, каталогі калектыўных і персанальных выставак, альбомы-каталогі выставак саюза і яго асобных секцый, тэматычныя артыкулы мастацтвазнаўцаў у рэспубліканскіх часопісах, прысвечаныя гісторыі стварэння і дзейнасці саюза.

ВІНШУЕМ — КУРАЧЫЦКУЮ ТАМАРУ МІКАЛАЕЎНУ З ЮБІЛЕЕМ!

Віншуем КУРАЧЫЦКУЮ ТАМАРУ МІКАЛАЕЎНУ з юбілеем! З 1988 сябра Беларускага саюза мастакоў. 1975-2002 гг. — працавала ў камбінаце прыкладнога мастацтва ў г. Барысаве. Асноўныя 14 манументальных работ і больш за 80 эталонаў для вытворчасці камбіната. Творчыя работы апублікаваны ў энцыклапедычных матэрыялах акадэміі навук і саюза мастакоў, часопісаў ДПМ, часопісах аб мастацтве г. Дрэздэн, кніга “Мастацтва

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АНАСТАСІЯ БАЛЫШ «НАШЫ СВЯТЫНІ». ВЫСТАВА Ў ПРЭЗІДЭНЦКАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ. З 08.02.2024

Выстава твораў сябры Беларускага саюза мастакоў Анастасіі Балыш “Нашы Святыні” адкрылася ў Прэзідэнцкай бібліятэцы 08 лютага 2024 года. Мастачка з’яўляецца прыхажанкай Спаса-Праабражэнскага сабору, у якім 110 год таму пачаў служыць свяшчэннапакутнік Парфірый (Рубановіч) — прэсвітар Заслаўскі. Кожнае стагоддзе адкрывае чалавецтву святых – прападобных і праведных. Парфірый Заслаўскі стаў адным з тых, хто прыняў пакуты па

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ!

Віншуем Занковіча Валянціна Паўлавіча, сябру секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў, аднаго з аўтараў хатынскага мемарыяла, з атрыманнем ганаровага звання «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь».

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ Ў ДОМЕ ПРЭСЫ. 27 МАЯ 2021 ГОДА

У прэс-цэнтры Дома прэсы пагутарылі пра новыя праекты Беларускага саюза мастакоў, якія адкрыюцца 27 мая ў Палацы мастацтва:  фестываль мастацкай фатаграфіі «Мост», выставачны праект секцыі графічнага дызайна «Літарт» і выставу секцыі жывапісу «Лабірынт»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »