НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: УЛАДЗІМІР ПРАКАПЦОЎ. 09.08.-09.09.2023

 

З 9 жніўня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24) пачне працаваць выстава Уладзіміра Пракапцова “Пад знакам бясконцасці”.

Выстава прысвечана 70-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Пракапцова, мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кандыдата мастацтвазнаўства, ганаровага прафесара Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, ганаровага акадэміка Расійскай акадэміі мастацтваў, а таксама 25-годдзю яго дзейнасці на пасадзе генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Выстава паказвае разнастайнасць творчых інтарэсаў аўтара як мастака, мастацтвазнаўцы і арганізатара музейнай справы Беларусі. У экспазіцыі прадстаўлены больш за 35 работ з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея гісторыі горада Мінска, карпаратыўнай калекцыі ААТ “Пріорбанк” і асабістай калекцыі аўтара. Творчасць мастака характарызуецца арыгінальным пазнавальным стылем, глыбокім філасофскім зместам, сцвярджэннем вечных духоўных каштоўнасцей, зваротам да сваіх каранёў, любоўю да сваёй зямлі, сваіх бацькоў. Карціны ўяўляюць сабой сплаў суб’ектыўна-лірычнага і рацыянальна-прагматычнага пачаткаў, што дае магчымасць раскрыць і паказаць на палатне парыў сваіх пачуццяў і думак праз гарманічную завершанасць, кампазіцыйную, пластычную і колеравую арганізацыю твора. Сярод прадстаўленых палотнаў, пачынаючы з васьмідзясятых гадоў ХХ стагоддзя, – карціны розных жанраў: пейзажы, нацюрморты, партрэты, эпічныя палотны, а таксама карціны, напісаныя падчас мастацкіх акцый у Віцебску.

На выставе ўпершыню будуць прадстаўлены тры новыя творы: “Настальгія”, “Суладдзе зямнога і нябеснага. Памяці Веры” і “Дарога да дому”. У экспазіцыі таксама можна ўбачыць кнігі У. І. Пракапцова, прысвечаныя вядомым майстрам Беларусі – Станіславу Жукоўскаму, Вітольду Бялыніцкаму-Бірулю, Фердынанду Рушчыцу і іншым, якія ўвайшлі ў серыю выданняў “Славутыя мастакі з Беларусі”, ініцыятарам якой ён з’яўляецца.

Творы У. І. Пракапцова знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава, Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку, Добрушскага і Лепельскага раённых краязнаўчых музеяў, у Нацыянальным мастацкім музеі г. Чунціна (КНР), Нацыянальным мастацкім музеі Кітая ў Пекіне, прыватных калекцыях.

За асабісты ўклад у развіццё мастацтва У. І. Пракапцоў ўдастоены званняў “Ганаровы грамадзянін г. Добруша” і “Ганаровы грамадзянін Лепельскага раёна”.

ЮРЫЙ КРУПЯНКОЎ «МАЁ МЯСТЭЧКА». ЛАГОЙСК.16.01-10.02.2024

У Лагойску ў Мастацкай галерэі імя С.Давідовіча працуе з 16 студзеня па 10 лютага 2024 г. персанальная выстава Юрыя Крупянкова «Старонкі памяці. Маё мястэчка», прысвечаная Міжнароднаму Дню памяці ахвяр Халакоста. Выстава з’яўляецца лагічным працягам праекта «Ціхая мелодыя нашых мястэчак», ужо прадстаўленага раней у шэрагу гарадоў Беларусі, а таксама ў Літве. Праект прысвечаны знікламу свету яўрэйскіх

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЯЎГЕН ЧАМАДУРАЎ. ВЫСТАВА ДА 100-ГОДДЗЯ Ў МУЗЕІ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАГА КІНО. 25.01-31.03.2024

З 25 студзеня па 31 сакавіка ў Музеі гісторыі беларускага кіно будзе працаваць выстава, прысвечаная 110-гадоваму юбілею тэатральнага мастака Яўгена Чамадурава. Адным з самых выдатных майстроў сцэнічнага мастацтва Беларусі з’яўляецца Яўген Рыгоравіч Чамадураў. Мастак высокага ўзроўню, ён прытрымліваўся ў творчасці прынцыпа спалучэння ў адзінае цэлае сутнасці музычнага твора, рэжысёрскай задумы, акцёрскага выканання і вобразнага дэкарацыйнага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

19.01.2024 — ВІНШУЕМ НАТАЛЛЮ ПАПЛАЎСКУЮ з 93 ГАДАВІНАЙ НАРОДЗІНАЎ

ВІНШУЕМ! НАТАЛЛЮ МІКАЛАЕЎНУ ПАПЛАЎСКУЮвядомага беларускага графіка, ілюстратара з 93 гадавінай народзінаў. Наталля Паплаўская — мастак, графік. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі. Узнагароджана медалём Францыска Скарыны. Сябра БСМ з 1966 года. Нарадзілася Наталля Мікалаеўна 19.01.1931 года ў Саратаве. З 1946 г. жыве ў Беларусі, з’яўляецца прадстаўніком славутай дынастыі беларускіх графікаў Паплаўскіх. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1952),

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »