НОВЫЯ ВЫСТАВАЧНЫЯ ПРАЕКТЫ ГА «БСМ»: ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ Ў ПРЭС-ЦЭНТРЫ ДОМА ПРЭСЫ

У Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў Беларускага саюза мастакоў, на якой былі агучаны выставачныя праекты саюза на 2023 год.
 
Трансляцыю прэс-канферэнцыі можна паглядзець па спасылцы: https://youtu.be/N1CnRZTEFSE

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ ПРАДСТАЎЛЯЕ: МОВА ВАЕННАЙ ІЛЮСТРАЦЫІ. 08.02.-31.03.2024

8 лютага 2024 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Мова ваеннай ілюстрацыі», прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад захопнікаў. У экспазіцыі ў тым ліку прадстаўлены некалькі скульптурных работ з фондаў Беларускага саюза мастакоў. Яркай старонкай кніжнага і графічнага мастацтва перыяду вайны лічыцца партызанская ілюстрацыя. Сярод экспанатаў выстаўкі – арыгіналы беларускіх рукапісных кніг

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва ганаровымі адзначэннямі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўзнагароджаны старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык і першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч.  

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АРТ-ГАСЦЁЎНЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА»: ВЫСТАВА ЮРЫЯ НЕСЦЕРУКА «АД БЛАКІТУ ДА ЧОРНАГА». 27.07-03.09.2023

27 ліпеня 2023 года а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Юрыя Несцярука «АД   БЛАКІТУ ДА ЧОРНАГА». Праект падрыхтаваны сумесна з Беларускім саюзам мастакоў. «Пісаць трэба так, як думаецца і адчуваецца» Ю.М. Несцярук На персанальнай выставе «Ад блакіту да чорнага» прадстаўлена больш за 25 манументальных твораў магілёўскага мастака Юрыя Міхайлавіча Несцярука. Экспазіцыя злучае

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МАГІЛЁ!Ў: ВЫСТАВА ДА 110-ГОДДЗЯ ПАЎЛА МАСЛЕНІКАВА

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава да 29 лютага працуе выстава «Пакаленні», прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння П.У. Масленікава. Павел Масленікаў – тэатральны жывапісец, майстар пейзажа, мастацтвазнаўца, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, ён жыў працэсам творчасці, шанаваў працу, майстэрства і прафесіяналізм. У Выстаўка прысвечана жыццю і творчасці майстра пейзажа, яго спадчыннікаў і вучняў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »