ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: МАРЫЯ СЫРАКВАШ. 10.08-03.09.2023

 

10 жніўня (19-00) ў прасторы ZAL #2 адбудзецца адкрыццё выставы беларускай мастачкі Марыі Сыракваш “ПРА RADZIMA”.

Марыя Сыракваш нарадзілася у Менску у 2000 г. Вучылася ў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў у 2008-2019 гг. У 2019 годзе паступіла у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, на адзяленне графікі. Пад час вучобы брала ўдзел у шматлікіх групавых выставах, правяла некалькі персанальных выстаў, удзельнічала ў конкурсах. Марыя працуе ў самых разнастайных графічных тэхніках, такіх як лінарыт, гравюра на кардоне i пластыку, малюнак вуглём, а таксама ў галіне акварэльнага жывапісу. На выставе ўпершыню можна будзе пабачыць жывапіс Марыі Сыракваш, які адрозневаецца асаблівым свабодным пачуццём да маляўнічых формаў.

“ПРА RADZIMA” – праект, які прысвечаны гістарычным караням і вытокам мінулага. Гэта адносіны аўтара да Роднай зямлі, якія насычаны ўспамінамі пра шматлікія падарожжа, пра ўражанне і стаўленне да вобраза Беларусі, фарміраванне асабістага генетычнага кода. Таму мы можам пабачыць будынкі, якія маюць адбіткі часу і захоўваюць толькі часткі дахаў, якія экпрэсіўна напластоўваюцца адзін на другі, ці вобраз беларускай бабулі, якая паходзіць ад рэшткаў дыназаўраў. Праз рэліктавыя формы складаецца уражанне значнасці, непарушанасці нашай традыцыйнай культуры і адначасова яе разбурэння.

Марыя Сыракваш сінтэзуе архітыпічныя вобразы з сучаснымі падыходамі ў мастацтве, ужываючы элементы стрыт-арту, такія як графіці і кантрастныя колеравыя спалучэнні, выходзячы ў вялікія памеры. Яе працы набываюць самабытнасць і значнасць, таму что ў іх выкарыстоўваюцца асабістыя складаныя пачуцці і выразныя мастацкія сучасныя формы. Аўтар праз прадметы традыцыйнай культуры метафарычнай мовай паказвае нам адметнасць беларусаў. Нават у пустэчы беларускага пейзажа ўгадваецца жыццё, шум ледзь улоўнага ветру.

У жывапісе Марыі Сыракваш тэма “Азірання ў мінулае” становіцца яшчэ больш умоўнай, дынамічнай і адначасова глыбокой.

Куратар: Кацярына Янкоўская.

 

ГАЛЕРЭЯ МАСТАЦТВА: КАСТУСЬ КАЧАН. ЖЫВАПІС. 14.02-11.03.2023

Імя Кастуся Качана ў беларускім сучасным выяўленчым мастацтве перш за ўсё звязваюць з развіццём традыцый пейзажнага жанру. Пейзаж у беларускім мастацтве займае асаблівае месца, беларускія творцы знаходзілі і зараз знаходзяць у ім найбагацейшыя магчымасці для творчых выказванняў, сярод якіх асноўнымі з’яўляюцца прызнанні ў любові да роднай зямлі. На працягу ўжо доўгіх гадоў мастак апявае прыгажосць

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 16 лістапада 2023 года на 43 годзе ад цяжкога анкалагічнага захворвання пайшла з жыцця МЯСНІКОВА КАЦЯРЫНА ВІКТАРАЎНА, мастачка, сябра Віцебскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастачкі. Балюча і горка, што Кацярына пайшла з жыцця так рана — у 42 гады… Яна жыла ў Полацку,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ! ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ДЗЯДЗЮЛЯ УЛАДЗІМІР УЛАДЗІМІРАВІЧ

CПАЧУВАЕМ! 22 студзеня 2023 года на 67 годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак, педагог, жывапісец, сябра секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ДЗЯДЗЮЛЯ УЛАДЗІМІР УЛАДЗІМІРАВІЧ. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Кароткая біяграфія мастака: Нарадзіўся ў 1956 г. У 1986 — скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У 1991 — скончыў творчыя майстэрні Акадэміі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

14.01.2024 — 85 ГАДОЎ СПОЎНІЛАСЯ НАРОДНАМУ МАСТАКУ БЕЛАРУСІ ВАСІЛЮ ШАРАНГОВІЧУ (1939-2021)

14 студзеня споўнілася б 85 гадоў народнаму мастаку Беларусі Васілю Пятровічу Шаранговічу (14.01.1939 — 31.12. 2021). Васіль Шаранговіч з плеяды тых, хто вызначаў выяўленчае мастацтва нашай краіны. Ён прыйшоў у беларускае мастацтва ў канцы 1960-х гг. у час росквіту кніжнай графікі ў Савецкім Саюзе, калі былі запатрабаваны сур’ёзныя, шматфігурныя, высокапрафесійныя ілюстрацыі да класічных твораў. Яго

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »