ПАВЕЛ МАСЛЕНІКАЎ. ВЫСТАВА ДА 110-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Ў ГАСЦЁЎНІ ГАЛУБКА. 13.01-05.03.2024

13 лютага ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка, сектары філіяла “Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры” Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь пачынае працу выстава “Чароўныя сусветы тэатральных падмосткаў”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Паўла Масленікава.

У фондах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь захоўваецца больш за 120 твораў П. Масленікава, частка з якіх прадстаўлена на выстаўцы ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка.

Выстава дзейнічае да 5 сакавіка 2024 года.

СПАЧУВАЕМ! НА 82-м ГОДЗЕ ПАМЁР СКУЛЬПТАР АЗАТ МІКАГОСАВІЧ ТАРАСЯН

14 студзеня 2023 года на 82-м годзе жыцця памёр беларускі скульптар, сябра Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў АЗАТ МІКАГОСАВІЧ ТАРАСЯН. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ — МІХАІЛА БУДАВЕЯ З 75-ГОДДЗЕМ!

ВІншуем МІХАІЛА СЯМЁНАВІЧА БУДАВЕЯ з 75-годдзем! Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Клецкім раёне Мінскай вобласці. Скончыў у 1982 г. Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут як мастак-графік. 1982-1990 г. выкладчык Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. З 2008 г. дацэнт кафедры дызайну Інстытута сучасных ведаў імя А.М.Шырокава. З 1985 г. сябра Беларускага саюза мастакоў, з 2002 г. член Саюза

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

2020-2022 ГАДЫ — ПЛЁННАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ і  ГРАМАДСКАГА АБ’ЯДНАННЯ «БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ»

На XXIV з’ездзе Беларускага саюза мастакоў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь А.М.Маркевіч нагадаў моманты плённага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз мастакоў». Нагадаем найбольш значныя пункты: Былі прыняты новыя расцэнкі  на набыццё твораў выяўленчага мастацтва музейнымі ўстановамі Беларусі. Шттогод у мастакоў – сяброў ГА “БСМ” – набываюцца творы жывапісу, графікі, скульптуры,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГЛЕБ ОТЧЫК — СЯБРАМ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

Шаноўныя сябры! Вось і мінулі тры гады нашай працы разам з вамі! Гэтыя тры гады былі надзвычай складанымі і напружанымі. Свае карэктывы ўнесла пандэмія, з-за якой з жыцця пайшло шмат выдатных сяброў нашага саюза, сярод якіх – многа лепшых прадстаўнікоў старэйшага пакалення. На нашых вачах ад нас па-сутнасці адыйшла цэлая эпоха ў беларускім мастацтве. З-за

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »