Праект “Класікі – сучаснікі”

У рамках арт-фестывалю “VIVAT VITA” — жыве жывое мастацтва. Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д.Шчамялёва сёлета стала адной з пляцовак вялікага арт-фестывалю выяўленчага мастацтва, які аб’ядноўвае тры праекты — I трыенале жывапісу, графікі і скульптуры Беларускага саюза мастакоў “VIVAT VITA”, міжнародны фестываль «Арт-Мінск» і выставачны праект “Графіка года”.
«…Большасць з народных мастакоў Беларусі ўжо не так часта і актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх выставах. Аддючы даніну павагі нашым знакамітым сучаснікам, якія ўжо сталі класікамі айчыннага мастацтва, мы прадстаўляем у асобнай экспазіцыі іх новыя работы, а таксама творы, якія рэдка з’яўляюцца ў выставачнай прасторы і захоўваюцца ў асноўным у майстэрні. Іх жывапіс, скульптурныя кампазіцыі стануць для крытыкаў, калег і аматараў мастацтва адкрыццём…»

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: РЭТРАСПЕКТЫЎНАЯ ВЫСТАВА ДЫПЛОМНЫХ ПРАЕКТАЎ

З 11 лістапада 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе рэтраспектыўная выстава дыпломных работ Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў “Школа творчасці”. У экспазіцыі будуць прадстаўлены каля 50 жывапісных, скульптурных і графічных твораў з фондаў акадэміі і збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў” мае багатую гісторыю і традыцыі, якія

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЭЗІДЫУМ У МЕМАРЫЯЛЬНЫМ КОМПЛЕКСЕ «ХАТЫНЬ»

У мемарыяльным комплексе «Хатынь» 29 красавіка 2023 года адбыўся выязны прэзідыум Беларускага саюза мастакоў. Старшыні секцый і сакратарыят азнаёміліся з новай экспазіцыяй, якая была зроблена намаганнямі Мастацкага камбіната саюза мастакоў. Пад час прэзідыума быў абмеркаваны шэраг пытанняў далейшай працы саюза і яго ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі ўстановамі Беларусі. Старшыня ГА «БСМ» Глеб Отчык падараваў музею мемарыяльнага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ МАЮ МІХАЙЛАЎНУ ЯНІЦКУЮ

ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ! 22 мая 2021 года споўнілася 90 гадоў выдатнаму даследчыку беларускага мастацтва і беларускай культуры МАЕ МІХАЙЛАЎНЕ ЯНІЦКАЙ. Мая Яніцкая нарадзілася 22.051931 г. у фальварку Валентынава на Лагойшчыне. Закончыла Усесаюзны інстытут савецкага гандлю па спецыяльнасці эканоміка (1950 – 1955) і аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі (1966 – 1970) .

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

«ВІЦЕБСКІ МАСТАК» — ВЫСТАВА Ў ГАЛЕРЭЯ «УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ»

27 сакавіка ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Віцебскі мастак». У экспазіцыю ўвайшлі працы аўтараў розных пакаленняў віцебскай школы. Усе работы на выставе прадстаўлены ў розных жанрах, сюжэтах і тэхніках, кожны аўтар прадэманстраваў сваё майстэрства з дапамогай жывапісу і скульптуры. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся дырэктар мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »