САЮЗ МАСТАКОЎ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА ДАБРАЧЫНАЙ АКЦЫІ «З ДОБРЫМ СЭРЦАМ У КОЖНЫ ДОМ»

З добрым сэрцам у кожны дом ❤️

Беларускі саюз мастакоў і Рэспубліканская мастацкая галерэя «Палац мастацтва» далучыліся да дабрачыннай акцыі «З добрым сэрцам у кожны дом». Акцыя арганізавана адміністрацыяй Савецкага раёна города Мінска для збору сродкаў на дапамогу сем’ям, у якіх выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Грошы патрэбны на куплю дарагіх лекаў і сродкаў рэабілітацыі, якія значна аблегчаць дзецям жыццё.

Сродкі за квіткі, якія былі сабраны 8 лютага пры наведванні выстаў Палаца мастацтва, былі накіраваны на дабрачынны рахунак.

Агульнымі намаганнямі мы дорым дабро і падтрымку ўсім, хто мае ў ёй патрэбу.

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР СУЧАСНЫХ МАСТАЦТВАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ІВАН КОЗЕЛ. 28.12.2023-18.02.2024

28 cнежня ў 17.30 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы твораў Івана Козела «Іван Козел. Жывапіс». Мы запрашаем на сустрэчу з майстром беларускага пейзажу – жанра, які разам з кніжнай графікай, даўно стаў візітнай карткай візуальнага мастацтва нашай краіны. Імя Івана Козела разам з Віктарам Барабанцавым, Мікалаем Ісаёнкам, Ігарам Бархатковым і іншымі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ «БЕЛАРТ». ВЫСТАВА ЮЛІІ МАЦУРА. 01.03.-23.03.2024

СЯБРЫ! ЗАПРАШАЕМ У ГАЛЕРЭЮ «БЕЛАРТ» У першы дзень вясны, 1 сакавіка ў 18.00 у мастацкай галерэі БелАрт адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Юліі Мацура «Сузіранне». Экспазіцыя выставы дапамагае гледачам запаволіцца і пачаць вывучаць рэальнасць праз прызму мастацкіх вобразаў. У сённяшнім свеце са звышхуткімі тэмпамі, вельмі каштоўна, што мастак можа дазволіць сабе мець час на сузіранне.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

15 ліпеня 2023 года на 71 годзе пасля цяжкой хваробы пайшоў з жыцця ШЫЛКО ВІКТАР АЛЯКСАНДРАВІЧ, мастак-жывапісец, сябра Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Выказваем шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Віктар Шылько нарадзіўся 17 ліпеня 1952 года. Скончыў у 1974 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. З 1986 года – член Беларускага саюза мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГЛЕБ ОТЧЫК — СЯБРАМ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

Шаноўныя сябры! Вось і мінулі тры гады нашай працы разам з вамі! Гэтыя тры гады былі надзвычай складанымі і напружанымі. Свае карэктывы ўнесла пандэмія, з-за якой з жыцця пайшло шмат выдатных сяброў нашага саюза, сярод якіх – многа лепшых прадстаўнікоў старэйшага пакалення. На нашых вачах ад нас па-сутнасці адыйшла цэлая эпоха ў беларускім мастацтве. З-за

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »