САЮЗНАЯ ДЗЯРЖАВА — АДЗІНСТВА ПРАЗ КУЛЬТУРУ

26 сакавіка ў Маскве ў музейна-выставачным комплексе Галерэі мастацтваў Зураба Цэрэтэлі Расійскай акадэміі мастацтваў адкрыўся выставачны праект вядучых мастакоў Беларусі і Расіі «Саюзная дзяржава — адзінства праз культуру».

Выставачны праект рэалізаваны Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы сумесна з Расійскай акадэміяй мастацтваў, Беларускім саюзам мастакоў, міністэрствамі культуры Беларусі і Расіі і заснаваны ў рамках святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.  Арганізатараў і гасцей выставы прывітаў Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты.

У аснове назвы выставы  — тэза важнасці пабудовы адзінай інтэграцыйнай прасторы, якая набывае новае гучанне — размова ідзе аб неабходнасці рэальнага збліжэння, стварэння адзінай культурнай прасторы.

Праект ставіць за мэту падкрэсліць аб’яднаўчую сілу мастацтва ў сучасным свеце. Адначасова гэта — унікальная ініцыятыва ў галіне развіцця міжкультурнага дыялога, умацавання саюзнага будаўніцтва, дэманстрацыі глыбінных сувязей паміж культурамі нашых краін.

Творчая экспазіцыя выставы прымеркавана да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, які святкуецца 2 красавіка.

На выставе прадстаўлены творы членаў Расійскай акадэміі мастацтваў і ганаровых акадэмікаў Расійскай акадэміі мастацтваў у Беларусі. Арганізатары імкнуліся падкрэсліць аб’яднаўчую сілу мастацтва ў сучасным свеце. Ініцыятыва таксама накіравана на міжкультурны дыялог і ўмацаванне Саюзнага будаўніцтва.

У апошнія гады ў адзінай культурнай прасторы Саюзнай дзяржавы робяцца вялізныя крокі ў правільным напрамку, адзначае старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык:

— Мы бачым, што адбываецца ў свеце. Але для нашых брацкіх народаў асноватворнымі застаюцца духоўна-маральныя арыенціры. На выставу з Мінска мы прывезлі розныя працы, каб ва ўсёй паўнаце прадставіць палітру беларускай мастацкай школы. Жывапіс, графіка, фатаграфія — паглядзець сапраўды ёсць на што.

ВІНШУЕМ ЧАРНЫШОВА АЛЕГА ВІКТАРАВІЧА З 85-ГОДДЗЕМ!

Віншуем ЧАРНЫШОВА АЛЕГА ВІКТАРАВІЧА з 85-годдзем! Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, кафедру інтэр’еру і абсталяванні. З гэтага часу справай жыцця становіцца дызайн і падрыхтоўка спецыялістаў гэтага профілю ў роднай ВНУ, а потым у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце і з нядаўняга часу ў БДУ. Быў народным дэпутатам Вярхоўнай Рады СССР апошняга склікання. Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. Член міжнароднай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЭЗІДЫУМ У МЕМАРЫЯЛЬНЫМ КОМПЛЕКСЕ «ХАТЫНЬ»

У мемарыяльным комплексе «Хатынь» 29 красавіка 2023 года адбыўся выязны прэзідыум Беларускага саюза мастакоў. Старшыні секцый і сакратарыят азнаёміліся з новай экспазіцыяй, якая была зроблена намаганнямі Мастацкага камбіната саюза мастакоў. Пад час прэзідыума быў абмеркаваны шэраг пытанняў далейшай працы саюза і яго ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі ўстановамі Беларусі. Старшыня ГА «БСМ» Глеб Отчык падараваў музею мемарыяльнага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Віншуем з юбілеем!

Віншуем з 75-годдзем мастака-графіка, прадстаўніка знакамітай віцебскай школы акварэлі ГЕОРГІЯ ЛЯВОНАВІЧА ТАНКОВІЧА, сябру Віцебскай абласной арганізацыі. Творчасць гэтага сціплага і вельмі дэлікатнага мастака прыцягвае увагу сваёй адметнасцю і, шчырасцю. Георгій Танковіч – прыхільнік акварэльнага жывапісу па вільготнай паперы, на якой яму заўжды ўдаецца перадаць характар і настрой натуры, якую ён адлюстроўвае. У яго творах ёсць нейкая

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

85-ГОДДЗЕ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

ШАНОЎНЫЯ СЯБРЫ! Шчыра віншуем Вас усіх з 85-годдзем грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»! Сёння саюз аб’ядноўвае больш за 1000 чалавек, сярод якіх народныя мастакі, заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэаты дзяржаўных прэмій і прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мы з’яўляемся адной з самых буйных і ўплывовых творчых арганізацый краіны, члены якой прымаюць актыўны ўдзел у рэалізацыі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »