Віншуем з юбілеем!

Віншуем з 75-годдзем мастака-графіка, прадстаўніка знакамітай віцебскай школы акварэлі ГЕОРГІЯ ЛЯВОНАВІЧА ТАНКОВІЧА, сябру Віцебскай абласной арганізацыі.

Творчасць гэтага сціплага і вельмі дэлікатнага мастака прыцягвае увагу сваёй адметнасцю і, шчырасцю. Георгій Танковіч – прыхільнік акварэльнага жывапісу па вільготнай паперы, на якой яму заўжды ўдаецца перадаць характар і настрой натуры, якую ён адлюстроўвае. У яго творах ёсць нейкая рамантычная узнёсласць, адчуванне лёгкага суму і , адначасова, кранаючае душу святло. Акварэлі мастака вылучаюцца стрыманасцю колераў і кампазіцыйных рытмаў, абагульнёнай пластыкай форм, заўжды крыху загадкавай танальнасцю вобразаў. Георгій Танковіч сапраўдны майстар пейзажу, але не меншую ўвагу мастак надае партрэту і нацюрморту, у якіх яго аўтарская манера заўжды пазнавальная.

КАРОТКАЯ БІЯГРАФІЯ

Нарадзіўся 15 студзеня 1946 годаў вёсцы Ярашова Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці.1969 — скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. Вучыўся ў І. Сталярова, Ф. Гумена, Л.Анцімонава.Да прызыва ў армію працаваў настаўнікам СШ № 13 г. Полацка.З 1969 года – удзельнік мастацкіх выстаў.1971 года – працаваў у групе прамысловай эстэтыкі на шынкамбінаце.1979 – працаваў у Наваполацкім філіяле Віцебскіх мастацкіх майстэрняў.1991 – сябра Беларускага саюза мастакоў.Удзельнічаў у дзейнасці і выставачных праектах творчых аб’яднанняў “Віцебская акварэль” і “Жалезны воўк”. Адзін з кіраўнікоў наваполацкага клуба аматараў мастацтва «АРТ-ПАРК».Аўтар жывапісных палотнаў і манументальных вітражоў у розных дзяржаўных і грамадскіх будынках Беларусі і замежжа.Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Бабруйскім краязнаўчым музеі, музеі гісторыі і культуры г. Наваполацка, прыватных калекцыях у Алжыры, Англіі, Германіі, Польшчы, Галандыі, Ізраілі, Італіі, Кітае, Расіі і Беларусі.Жыве ў Наваполацку. Працуе пераважна ў акварэлі.

ВЫСТАВА «ФАРБЫ СПАДЧЫНЫ» Ў РАМКАХ АКЦЫІ «БЕЛЫНІЧЫ — КУЛЬТУРНАЯ СТАЛІЦА»

У мастацкім музеі імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі ў Бялынічах адкрылася выстава «Фарбы спадчыны», арганізаваная ў рамках рэспубліканскай акцыі «Бялынічы — культурная сталіца Беларусі-2024». ✔️Ганаровымі гасцямі падзеі сталі старшыня беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык, дырэктар абласнога мастацкага музея імя П. Масленікава Яўген Белавусаў. 🖼️Палатны, прадстаўленыя на выставе, пісалі не толькі вядомыя майстры, але і студэнты Беларускай Акадэміі мастацтваў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ПАЛЕСКІ ВОЛАТ. 21.12.-04.02.2023

ПАЛЕСКІ ВОЛАТВЫСТАВА ЖЫВАПІСНЫХ ТВОРАЎ НАРОДНАГА МАСТАКА БЕЛАРУСІ ГАЎРЫІЛА ХАРЫТОНАВІЧА ВАШЧАНКІ(1928 – 2014) 21 снежня 2023 года а 18-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20, галерэя) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісных твораў народнага мастака Беларусі Гаўрыіла Харытонавіча Вашчанкі (1928–2014) «Палескі волат», прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння мастака. У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: МІКАЛАЙ ТАРАНДА. 03.08-17.09.2023

3 жніўня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы твораў Мікалая Таранда “Колер жніўня”. Мастацкая спадчына Мікалая Таранда вялікая і разнастайная – сотні жывапісных, графічных твораў, выкананых у розных жанрах і тэхніках, якія ўпрыгожваюць музейныя і прыватныя зборы. За 50-гадовую творчую дзейнасць мастак прыняў удзел у больш як 40 рэспубліканскіх

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ ГОРАДА МІНСКА: «Z O O A R T»

21 снежня 2023 года а 17-й гадзіне ў Музеі гісторыі горада Мінска адбудзецца адкрыццё куратарскай анімалістычнай выставы твораў з керамікі, шкла, дрэва, металу, каменю «Z O O A R T». На выставе «Z O O A R T» прадстаўлена больш за 100 твораў 44 беларускіх мастакоў, сярод якіх прафесійныя члены ГА «Беларускага саюза мастакоў», секцыі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »