НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: МІКАЛАЙ ТАРАНДА. 03.08-17.09.2023

3 жніўня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы твораў Мікалая Таранда “Колер жніўня”.

Мастацкая спадчына Мікалая Таранда вялікая і разнастайная – сотні жывапісных, графічных твораў, выкананых у розных жанрах і тэхніках, якія ўпрыгожваюць музейныя і прыватныя зборы. За 50-гадовую творчую дзейнасць мастак прыняў удзел у больш як 40 рэспубліканскіх выставах, адбылося 20 персанальных выстаў аўтара.

Мікалай Таранда з’яўляецца тым унікальным прыкладам мастака, які ў сваёй творчасці спалучае фігуратыўны і абстрактны жывапіс. Гэтыя два полюсы – пейзаж і беспрадметная кампазіцыя – узаемадзейнічаюць у прасторы яго паэтыкі і складаюць галоўную інтрыгу творчасці.

З другой паловы 1980-х гадоў выкрышталізоўваецца характэрная жывапісная манера Мікалая Таранда, шмат у чым сфарміраваная пад уплывам яго настаўніка Алега Арлова, а таксама ад глыбока шанаваных ім французскіх імпрэсіяністаў, фавістаў і постімпрэсіяністаў, асабліва Поля Сезана. Безумоўна, у яго манеры фіксуюцца і пункты судакранання з беларускай жывапіснай школай, але ў традыцыйны рэалізм Мікалай Таранда ўносіць рухомасць і экспрэсіўнасць, а імпрэсіяністычную звонкасць змякчае лірыкай і сумам, уласцівым Беларусі з яе камернымі фарбамі зямлі.

З гадамі яго пластычная мова ўсё больш экспрэсіўная і будуецца на прынцыпах асацыятыўнага формаўтварэння. Пейзаж становіцца мастацкай нагодай, спосабам рэалізацыі жывапіснай прыгоды, на якую Мікалая Таранда натхняюць зусім розныя рэчы – няхай гэта будзе ўласны сад мастака з квітнеючымі касачамі або смарагдавая, працятая сонечнымі прамянямі вада сажалкі.

У экспазіцыі юбілейнай выставы будуць прадстаўлены жывапісныя творы, што найбольш яскрава выказваюць творчае крэда аўтара – пейзажныя матывы, кветкавыя нацюрморты і вялікая серыя абстрактных кампазіцый.

Творы Мікалая Таранда знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі Музея гісторыі і культуры горада Оршы, Мастацкай галерэі горада Полацка Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Мастацкай галерэі Палаца мастацтваў горада Перніка (Балгарыя), Смаленскім дзяржаўным інстытуце мастацтваў (Расія), прыватных калекцыях у Беларусі, Балгарыі, Германіі, Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі, ЗША.

МАГІЛЁ!Ў: ВЫСТАВА ДА 110-ГОДДЗЯ ПАЎЛА МАСЛЕНІКАВА

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава да 29 лютага працуе выстава «Пакаленні», прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння П.У. Масленікава. Павел Масленікаў – тэатральны жывапісец, майстар пейзажа, мастацтвазнаўца, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, ён жыў працэсам творчасці, шанаваў працу, майстэрства і прафесіяналізм. У Выстаўка прысвечана жыццю і творчасці майстра пейзажа, яго спадчыннікаў і вучняў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ ГЛЕБА АНАТОЛЬЕВІЧА ОТЧЫКА З ПЕРАВЫБАРАМІ НА ПОСТ СТАРШЫНІ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

15 снежня 2022 года ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся XXIV з’езд грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз мастакоў”. З перважнай большасцю галасоў у першым туры адкрытым галасаваннем старшынёй Беларускага саюза мастакоў быў абраны ГЛЕБ АНАТОЛЬЕВІЧ ОТЧЫК! Шчыра віншуем новага старшыню саюза і зычым яму поспехаў у справе развіцця выяўленчага мастацтва ў краіне!

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МУЗЕЙ В.К.БЕЛЫНІЦКАГА-БІРУЛІ (МАГІЛЁЎ): ДЭКАРТ. ВЫБРАНАЕ. 09.06-30.06.2023

З 9 чэрвеня па 30 ліпеня 2023 года ў музеі будзе працаваць выстава ўдзельнікаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў “ДЭКАРТ-22” “Выбранае” У экспазіцыі можна ўбачыць сучасны тэкстыль, кераміку, шкло, батык, метал. Для Беларускага саюза мастакоў стала ўжо традыцыйным раз на тры гады праводзіць буйны мастацкі праект, прысвечаны сучаснаму дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. У выставе V Трыенале

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »