СПАЧУВАЕМ!

10 студзеня 2024 года ва ўзросце 91 год пайшла з жыцця НАЗІМАВА Ірына Васільеўна, вядомы беларускі мастацтвазнаўца, педагог, аўтар даследаванняў па тэорыі і гісторыі беларускага і сусветнага выяўленчага мастацтва, праблемах эстэтычнага выхавання, удава народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стэльмашонка. Ірына Васільеўна была аднім са старэйшых навуковых супрацоўнікаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (з 1957 года).

Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім Ірыны Васільеўны Назімавай.

У запасніках НХМ захоўваецца партрэт Назімавай– пэндзля І.Ахрэмчыка. «У выяве ёсць дзіўнае гарманічнае спалучэнне спакою і трывогі, вытанчанасці і працаздольнасці. Стракатае покрыва… як сімвал мастацтва, якому яна прысвяціла жыццё, нездарма Назімаву празвалі «рыцарам мастацтва», і адначасова яе пастамент» (з матэрыялаў Н.Усавай).

З інтэрв’ю Ірыны Назімавай газеце «СБ»:

«Я родам з Грузіі, з Тбілісі. З дзяцінства вельмі цікавілася мастацтвам і пасля школы паехала ў Ленінград. У 1950-м паступіла ў Акадэмію мастацтваў на факультэт гісторыі і тэорыі мастацтваў. Хацела стаць мастацтвазнаўцам. Я яшчэ знаходзілася напярэдадні дыплома, калі да нас у ВНУ прыехала Алена Васільеўна Аладава».

Яна запрасіла мяне ў Беларусь, там патрэбны былі мастацтвазнаўцы. І я пераехала. Вялікую ролю ў маім рашэнні жыць і працаваць у Беларусі адыграў мой муж, зараз вядомы мастак, а тады — таксама малады, пачатковец, апантаны адраджэннем культуры на сваёй малой радзіме Уладзімір Стэльмашонак. Калі я прыехала ў Мінск у музей, тут ужо працавалі высакакласныя супрацоўнікі, але гэта былі адзінкі. Мастацтвазнаўцаў толькі двое: я і запрошаная калега з Масквы».

«Пачынала я працу ў музеі ў 1957-м, сышла ў 1970-м. Экскурсій я правяла тысячы. Розных і для розных людзей. Асабліва ў свой час мне давяралі праводзіць туры для замежных гасцей, эксклюзіўныя экскурсійныя праграмы.  Я заўсёды суправаджала выставы замежнага мастацтва. У мяне велізарны досвед арганізацыйнай і лектарскай працы. І я заўсёды яе любіла.  Галоўнае ў нашай справе — любіць мастацтва.

Каб дапамагчы камусьці пакахаць прыгожае, трэба самому цудоўным прасякнуцца. Я даўно на пенсіі, але дня не праходзіць, каб не ўзяла ў рукі які-небудзь альбом і не пачала гартаць, любавацца. Нядаўна вось зноў праглядала рэпрадукцыі Урубеля. Гэта бесперапынная асалода. Гэта вечная музыка ў кожным эпізодзе, у кожнай рысцы».

 

ВЯЛІКАЯ СТРАТА ДЛЯ НАЦЫЯНАЛЬНАГА МАСТАЦТВА!

На 98-м годзе жыцця 14 студзеня 2021 года пасля цяжкой хваробы памёр народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі ЛЕАНІД ДЗМІТРЫЕВІЧ ШЧАМЯЛЁЎ. БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ, СЯБРЫ І КАЛЕГІ, УСЯ ТВОРЧАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ ШЧЫРА ПАДЗЯЛЯЕ ГОРА, ЯКОЕ НАПАТКАЛА СЯМ’Ю МАСТАКА, І ПРЫНОСІЦЬ САМЫЯ ГЛЫБОКІЯ СПАЧУВАННІ ЯГО РОДНЫМ, СЯБРАМ І БЛІЗКІМ. Пра час і месца развітання з Леанідам

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ: НОВЫЯ ПРАЕКТЫ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

16 студзеня ў Прэс-цэнтры Доме прэсы @dompressy адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Выставачны сезон 2024. Новыя творчыя праекты беларускіх мастакоў». Новыя праекты Беларускага саюза мастакоў прэзентавала першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч. У прэс-канферэнцыі таксама прынялі ўдзел Сяргей Крыштаповіч – дырэктар Нацыянальнага цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь; Алеся Іназемцава – намеснік дырэктара па творчай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 21 лістапада 2023 года на 74 годзе пайшла з жыцця вядомы беларускі мастацтвазнаўца, крытык, галерыст, аўтар і вядучая рубрык па выяўленчым мастацтве на радыё і ў друкаваных выданнях, экспадызайнер, куратар, заснавальнік першай беларускай Аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі «Брама», сябра секцыі мастацтвазнаўства і крытыкі Беларускага саюза мастакоў ФІНКЕЛЬШТЭЙН ЛАРЫСА ДЫВІДАЎНА. Беларускі саюз мастакоў выказвае

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ ГЛЕБА АНАТОЛЬЕВІЧА ОТЧЫКА З ПЕРАВЫБАРАМІ НА ПОСТ СТАРШЫНІ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

15 снежня 2022 года ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся XXIV з’езд грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз мастакоў”. З перважнай большасцю галасоў у першым туры адкрытым галасаваннем старшынёй Беларускага саюза мастакоў быў абраны ГЛЕБ АНАТОЛЬЕВІЧ ОТЧЫК! Шчыра віншуем новага старшыню саюза і зычым яму поспехаў у справе развіцця выяўленчага мастацтва ў краіне!

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »