ТВОРЧЫЯ МАЙСТЭРНІ — СПАДЧЫНА МІХАІЛА САВІЦКАГА. 07.02-18.02.2024. ВЫСТАВА-ПРЭЗЕНТАЦЫЯ Ў НЦСМ

З 7 па 18 лютага 2024 г. у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь пройдзе выстава-прэзентацыя “Творчыя майстэрні – спадчына М. Савіцкага”, прымеркаваная да дня нараджэння Народнага мастака СССР, Героя Беларусі Міхаіла Андрэевіча Савіцкага (1922-2010).

У 1981 г. па ініцыятыве Міхаіла Савіцкага ў Мінску адкрыліся Творчыя майстэрні жывапісу і скульптуры Акадэміі майстэрстваў СССР. Установа набыла свой пастаянны адрас у новым будынку па вул. Някрасава, 3, у сценах якога і дагэтуль працягвае стварацца сучаснае мастацтва.

У адной з залаў былых майстэрняў будуць экспанавацца творы выпускнікоў розных гадоў, якія зараз захоўваюцца ў калекцыі НЦСМ: Фёдара Драгуна, Алы Няхайчык і Сяргея Шэмета, Сафіі Піскун. Для шырокага круга гледачоў гэтыя творы будуць прадстаўлены ўпершыню

ВОЛЬША СЯМАШКА І ГАННА АМБРОСАВА. ВЫСТАВА «ЧБ» У ГАЛЕРЭІ «МАСТАЦТВА»

ГАЛЕРЭЯ «МАСТАЦТВА»прадстаўляе выставу керамікі Вольгі Сямашка і Ганны Амбросавай “ЧБ”27.02/16.03.2024 У экспазіцыі керамічных работ Вольгі Сямашка і Ганны Амбросавай, якія працуюць у тандэме больш за 10 гадоў, даследуецца і распрацоўваецца ахраматычная палітра не толькі ў ракурсе каларыстыкі, але і ў кантэксце філасофскага ўсведамлення гэтых двух колераў. Асацыіраваныя ў розных культурах з кардынальна рознымі з’явамі і

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

17.01.2024 — ВІНШУЕМ З 70-ГОДДЗЕМ АЛЯКСАНДРА МІРОНЧЫКА!

ВІНШУЕМ! Скульптара, сябру секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў Мірончыка Аляксандара Іванавіча з 70-годдзем! Аляксандр Мірончык нарадзіўся 17.01. 1954 у Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1991). Вучыўся ў А. Бембеля, А. Анікейчыка, Г. Мурамцава.Удзельнік мастацкіх выставак з 1984 года.Сябра БСМ з 1993. Жыве ў Мінску.Працуе ў станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя працы:“Reincornation”, бронза, граніт, Н-40,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВЫВСТАВА ПАМЯЦІ УЛАДЗІМІРА ЖБАНАВА

26 студзеня Уладзіміру Жбанаву споўнілася б 70 гадоў. З гэтай 26 студзеня сябры фотагуртка «Пазітыў» пад кіраўніцтвам М.Лінніка (працуе пры бібліятэцы імя Янкі Купалы) ў бібліятэцы 15 на вул.Талбухіна ў Мінску адкрылі выставу, прысвечаную памяці і творчасці вядомага беларускага скульптара Уладзіміра Іванавіча Жбанава. 26.01. Уладзіміру Жбанава магло б споўніцца 70 гадоў… На адкрыцці прысутнічаў старшыня

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »