ВІНШУЕМ — ЕЛАТАМЦАВУ ІРЫНУ МІХАЙЛАЎНУ З 95-ГОДДЗЕМ!

Віншуем ЕЛАТАМЦАВУ ІРЫНУ МІХАЙЛАЎНУ з 95-годдзем!

Нарадзілася ў 1929 годзе ў Ленінградзе. У 1953 годзе скончыла ЛВХПУ (цяпер Санкт-Пецярбургская дзяржаўная мастацка-прамысловая акадэмія імя А.Л. Шцігліца).

Працавала навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, старшым выкладчыкам гісторыі замежнага, рускага і савецкага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на кафедры тэорыі і гісторыі мастацтва БДТМІ (цяпер — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). У цяперашні час — член секцыі мастацтвазнаўства і крытыкі Беларускага саюза мастакоў.

Кандыдат мастацтвазнаўства (1964).

Апублікавала больш за дзесяць манаграфій, дзясяткі артыкулаў у перыядычным друку.
Сфера навуковых інтарэсаў: тэорыя мастацтва, гісторыя сусветнага і беларускага мастацтва, культуралогія.

17.01.2024 — ВІНШУЕМ З 70-ГОДДЗЕМ АЛЯКСАНДРА МІРОНЧЫКА!

ВІНШУЕМ! Скульптара, сябру секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў Мірончыка Аляксандара Іванавіча з 70-годдзем! Аляксандр Мірончык нарадзіўся 17.01. 1954 у Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1991). Вучыўся ў А. Бембеля, А. Анікейчыка, Г. Мурамцава.Удзельнік мастацкіх выставак з 1984 года.Сябра БСМ з 1993. Жыве ў Мінску.Працуе ў станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя працы:“Reincornation”, бронза, граніт, Н-40,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 25 жніўня 2023 года на 61 годзе пайшла з жыцця вядомы беларускі мастак, сябра секцыі мастацкага тэкстылю Беларускага саюза мастакоў ГАЛІНА ПЯТРОЎНА КРЫВАБЛОЦКАЯ. Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака. Галіна Крываблоцкая скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Вучылася ў П. Масленікава, А. Бараноўскага, М. Раманюка. З 1976 года працавала на

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »