ВІНШУЕМ — МІШЧАНКУ МІКАЛАЯ ЯЎГЕНАВІЧА З 75-ГОДДЗЕМ!

Віншуем!
Мішчанку Мікалая Яўгенавіча, вядомага беларускага мастака-жывапісца, сябру Беларускага саюза мастакоў секцыя «Традыцыя», лаўрэата прэміі Саюза рускіх мастакоў «За ўклад у развіццё рэалістычнага мастацтва», з 75-годдзем!

Мікалай Мішчанка – прыхільнік традыцыйнай прафесійнай мастацкай школы, уся яго творчасць звернута да лепшых жывапісных традыцый. Асноўныя жанры, у якіх працуе мастак — пейзаж і нацюрморт.

Працуючы ў непасрэдным кантакце з прыродай, мастак па-майстэрску перадае на палатне ледзь прыкметныя адценні і паўтоны, якія ў штодзённым жыцці мы і не заўважаем. Майстар стварае рэалістычныя, простыя, выразна выбудаваныя кампазіцыі.

Мікалай Мішчанка нарадзіўся 21 лютага 1949 года ў горадзе Магілёве. У 1974 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Магілёўскім абласным мастацкім музеі, у Буда-Кашалёўскай карціннай галерэі, Светлагорскай карціннай галерэі.

НОВЫЯ ВЫСТАВАЧНЫЯ ПРАЕКТЫ ГА «БСМ»: ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ Ў ПРЭС-ЦЭНТРЫ ДОМА ПРЭСЫ

У Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў Беларускага саюза мастакоў, на якой былі агучаны выставачныя праекты саюза на 2023 год. Трансляцыю прэс-канферэнцыі можна паглядзець па спасылцы: https://youtu.be/N1CnRZTEFSE

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АММАЖ ЛЕАНІДУ ШЧАМЯЛЁВУ. З 31.01.2024. МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ Л.Д.ШЧАМЯЛЁВА

31 студзеня 2024 года ў 18.00 у Мастацкай галерэі Леаніда Шчамялёва адбудзецца адкрыццё выстаўкі мастацкага тэкстылю “АММАЖ ЛЕАНІДУ ШЧАМЯЛЁВУ” кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, у рамках 100-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Л.Шчамялёва. Экспазіцыя стане ў сваім родзе размовай, пераклічкай пакаленняў – у яе ўвойдуць творы самога мастака і работы,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІЦЕБСК ЮБІЛЕЙНАЯ ВЫСТАВА НАТАЛЛІ ЛІСОЎСКАЙ «ПАД МІРНЫМ НЕБАМ». 12.12.2023-14.01.2024

У Мастацкім музеі горада Віцебска з 12 снежня 2023 года па 14 студзеня 2024 года працуе юбілейная выстава работ віцебскага мастака, члена БСМ Наталлі Сяргееўны Лісоўскай «Пад мірным небам». Наталля Сяргееўна Лісоўская — мастак па тэкстылю, член БСМ, дыпламант многіх выставак, лаўрэат конкурсаў, узнагароджана Граматай Міністэрства культуры РБ за выдатныя творчыя дасягненні і значны ўклад

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СКРОЗЬ ЧАС. ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ. ВЫСТАВА Г. МАГІЛЁЎ

У Музеі гісторыі Магіёва» адкрываецца мастацкая выстава “Скрозь час. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў” у рамках святкавання юбілею творчай арганізацыі і прымеркавана да Года міру і стварэння. Выстава пазнаёміць з творамі беларускіх мастакоў з калекцыі ГА “БСМ”, а таксама з новымі работамі жывапісу і скульптуры сучасных аўтараў. Сярод аўтараў выставы шмат мастакоў, якія прайшлі вайну.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »