Выстава «Валерый Шкаруба (1957-2020). In Memoriam»

27 студзеня 2023 года на вялікай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё рэтраспектыўнай выставы “Валерый Шкаруба. In Memoriam”.

Выстава прысвечана памяці і 65-годдзю з дня нараджэння Валерыя Шкарубы – выбітнага беларускага мастака, творы якога добра вядомыя як у Беларусі, так і за яе межамі. Ён працаваў у жанры пейзажнага жывапісу і развіваў у сваёй творчасці традыцыі рэалістычнага мастацтва. Яго карціны адрозніваюцца высокім прафесіяналізмам выканання. У іх спалучаецца тонкасць паэтычнага ўспрымання прыроды з глыбокім лірыка-філасофскім зместам.

Валерый Шкаруба нарадзіўся ў 1957 годзе ў Барысаве. У 1976–1981 гг. вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Сябра Саюза мастакоў Беларусі з 1989 года. У 2000 г. узнагароджаны медалём “За заслугі ў выяўленчым мастацтве”. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002). Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2014). У 2015 г. адкрылася персанальная карцінная галерэя В. Шкарубы ў г. Барысаве. Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2020).

Кожны твор мастака – гэта своеасаблівы гімн прыродзе Беларусі. Яго персанальныя выставы, геаграфія якіх надзвычай шырокая, з поспехам прайшлі не толькі ў Беларусі, але і ў прэстыжных музеях і галерэях Расіі, Францыі, Бельгіі, Германіі, Італіі, Кітая, Японіі. Акрамя таго, ён браў удзел у культурных мерапрыемствах, якія праводзіліся Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь за мяжой. Яго творы экспанаваліся ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, на выставах беларускіх мастакоў у Еўрапарламенце, на выставе ў Палацы Нацый у Жэневе. Быў удзельнікам культурнай праграмы падчас візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Кітай, Дзён беларускай культуры ў Францыі і Італіі; адбылася яго персанальная выстава ў рамках мерапрыемстваў да Дзён г. Мінска ў Боне. Яго творы экспанаваліся на 51-й Венецыянскай міжнароднай біенале мастацтва ў 2005 годзе. Ён быў удзельнікам выстаў беларускага жывапісу ў Цэнтры П’ера Кардэна ў Парыжы, у японскім горадзе-пабраціме Мінска Сендаі, у палацы Хофбург у Вене, выставы “Мінск-Парыж-Мінск” у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, выставы сучасных беларускіх і расійскіх мастакоў у Маскве, а таксама выставы ў рамках беларускага інвестыцыйнага форуму ў Лондане.

На экспазіцыі ў музеі будзе прадстаўлена каля 55 твораў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, Музея гісторыі горада Мінска, АТТ “Пріорбанк”, а таксама сям’і мастака.


Помнік «Жывая памяць удзячных пакаленняў» адкрылі на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці

Гэта ўжо другі помнік у рамках праекту дабрачыннага фонду Аляксея Талая. Аўтар скульптурнай кампазіцыі народны мастак Беларусі Уладзімір Слабодчыкаў. У стварэнні манумента прынялі ўдзел сотні тысяч сем’яў з Беларусі і замежжа, якія апусцілі свае манеты ва ўстаноўленыя па ўсёй краіне спецыяльныя колбы. Помнік складаецца з дзвюх частак. Скамянелы ліст-трохвугольнік — даніна мінуламу, бронзавае дрэва — увасабленне

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Віншуем ШАПО УЛАДЗІМІРА ДЗМІТРЫЕВІЧА з 75-годдзем! Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо нарадзіўся 4 лютага 1949 года ў гарадскім пасёлку Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1972). Педагогамі былі Фелікс Гумен, Яўген Красоўскі, Іван Сталяроў. Падчас вучобы шмат падарожнічаў, збіраў матэрыялы па ўсёй Расіі (Поўнач, Запаляр’е, Камчатка), Сярэдняй

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВЫВСТАВА ПАМЯЦІ УЛАДЗІМІРА ЖБАНАВА

26 студзеня Уладзіміру Жбанаву споўнілася б 70 гадоў. З гэтай 26 студзеня сябры фотагуртка «Пазітыў» пад кіраўніцтвам М.Лінніка (працуе пры бібліятэцы імя Янкі Купалы) ў бібліятэцы 15 на вул.Талбухіна ў Мінску адкрылі выставу, прысвечаную памяці і творчасці вядомага беларускага скульптара Уладзіміра Іванавіча Жбанава. 26.01. Уладзіміру Жбанава магло б споўніцца 70 гадоў… На адкрыцці прысутнічаў старшыня

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА: ВЫСТАВА МАКСІМА ПЕТРУЛЯ «ПАРАЛЕЛІ». З 18.05.2023

Мастацкая  інтэграцыя Максіма Петруля “Паралелі”. У мастацтва шмат форм для выражэння. У кагосьці гэта слова, у іншага – пластычная форма. Макcім Пятруль – беларускі скульптар, сябра музея Якуба Коласа. Дзякуючы плённаму творчаму супрацоўніцтву ў 2022 г. здзейснілася важная падзея – на Вайсковых могілках была адчынена памятная дошка сярэдняму сыну Якуба Коласа Юрыю Міцкевічу, які загінуў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »