ЮРЫЙ КРУПЯНКОЎ «МАЁ МЯСТЭЧКА». ЛАГОЙСК.16.01-10.02.2024

У Лагойску ў Мастацкай галерэі імя С.Давідовіча працуе з 16 студзеня па 10 лютага 2024 г. персанальная выстава Юрыя Крупянкова «Старонкі памяці. Маё мястэчка», прысвечаная Міжнароднаму Дню памяці ахвяр Халакоста.

Выстава з’яўляецца лагічным працягам праекта «Ціхая мелодыя нашых мястэчак», ужо прадстаўленага раней у шэрагу гарадоў Беларусі, а таксама ў Літве. Праект прысвечаны знікламу свету яўрэйскіх мястэчак нашай краіны, памяць аб якім жыве ў сэрцы мастака.

У экспазіцыю ўвайшлі жывапісныя творы аўтара: жанравыя кампазіцыі, партрэты і пейзажы, якія адрозніваюцца вялікай выразнасцю і праніклівасцю. Светлым сумам прасякнуты палотны, героі якіх – шавец, кравец, музыканты, крамніца… Гэта прыгожы, ідэалізаваны свет яўрэйскіх мястэчак Беларусі.

Асобны блок экспазіцыі прысвечаны Халакосту, работы, прадстаўленыя ў ім, рэзка адрозніваюцца сваёй журботнай каляровай гамай і настроем. «Я памятаю, я не забыўся…», — быццам бы кажа нам мастак гэтай серыяй палотнаў.

РАКУРСЫ ТВОРЧАСЦІ ПАЎЛА МАСЛЕНІКАВА. ВЫСТАВА ДА 110-ГОДДЗЯ НАРОДНАГА МАСТАКА Ў НАЦЫЯНАЛЬНЫМ МАСТАЦКІМ МУЗЕІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. 16.02-21.04.2024

16 лютага ў 17:00 у Нацыянальным мастацкім музеі (вул. Леніна, 20) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Ракурсы творчасці: зямля, вада, неба» народнага мастака Беларусі, выдатнага майстра лірыка-эпічнага пейзажа, тэатральнага жывапісца, мастацтвазнаўцы і таленавітага педагога Паўла Васільевіча Масленікава (1914–1995), прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння мастака. У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 40 жывапісных твораў майстра з калекцыі Нацыянальнага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АРТ-ФАБРЫКА: ГЕНАДЗЬ КОЗЕЛ «ІСПАНСКІ МАТЫЎ». 26.12.2023-26.01.2024

26 снежня ў 19.00 запрашаем на Арт-Фабрыку на адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Генадзя Козела «Іспанскі матыў». Гледачу будзе прадстаўлена каля 30 работ, сярод якіх адбудзецца прэзентацыя новых карцін. Іспанская жывапісная культура адыгрывае важную ролю ў творчасці Генадзя Козела. У адрозненне ад італьянскай яна яму вельмі блізкая сваёй яркай жывапіснай драматургіяй пабудовы прасторы, праз максімальныя каляровыя

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ Л.Д,ШЧАМЯЛЁВА. ВЫСТАВА АЛЯКСАНДРА ПАШКЕВІЧА

27.03.2024. Мастацкая галерэя Л.Д.Шчамялева Адкрыцце персанальнай выставы жывапісу і графікі «АДЛЮСТРАВАННЕ» сябра Беларускага саюза мастакоў Аляксандра Мікалаевіча Пашкевіча (г.Маладэчна), прысвечанай 50-годдзю творчай дзейнасці аўтара.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СВЯТА-ЕЛІСАВЕЦІНСКІ МАНАСТЫР. ВЫСТАВА ПАД ЧАС ПАСЯДЖДЭННЯ ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ

29 сакавіка ў Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску пад час выязнога пашыранага пасяджэння Прэзідыума Савета Рэспублікі была прэзентавана выстава твораў мастакоў-сяброў Беларускага саюзу мастакоў, а таксама калекцыя лепшых жывапісных работ з фондаў ГА » БСМ». «У сучасных рэаліях грамадска-дзяржаўнае партнёрства ў захаванні духоўна-маральных каштоўнасцей актуальна як ніколі. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »