У ходзе мерапрыемства былі абмеркаваны найважнейшыя пытанні развіцця мастацкай супольнасці, падведзены вынікі бягучай дзейнасці і прыняты стратэгічныя рашэнні.
Важным рашэннем з’езда стала абранне новага кіраўніцтва. Старшынёй ГА «Беларускі саюз мастакоў» абраны Васілеўскі Андрэй Генадзевіч, чые прафесійнае бачанне і досвед атрымалі заслужанае прызнанне калег.
Ад імя ўсёй творчай супольнасці Беларускі саюз мастакоў шчыра віншуе Андрэя Генадзевіча з абраннем на гэтую адказную пасаду!
На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства культуры Беларусі: першы намеснік міністра культуры Дзмітрый ШЛЯХЦІН і начальнік ўпраўлення прафесійнага мастацтва Вадзім ЗАЙЦАЎ.
Жадаем Андрэю Генадзевічу натхнення, эфектыўнай працы і поспехаў у ўсіх пачынаннях!