ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: РЭСПУБЛІКАНСКАЯ МАСТАЦКАЯ ВЫСТАВА «ВІВАКОЛААРТ». 12.10.-10.11.2023

12 кастрычніка ў 18.00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” (вул.Казлова, 3) адкрыецца рэспубліканская мастацкая выстава “Viva Kola Art”. Гэта сумесны праект Беларускага саюза мастакоў і Веласіпеднага клуба “Мінск”.

Аснову экспазіцыі складуць лепшыя работы ўдзельнікаў мастацкага конкурсу “Viva Kola Art”. Конкурс праводзіцца сярод мастакоў, фатографаў, дызайнераў з мэтай развіцця і папулярызацыі веласіпеднага спорту, веласіпеднага руху і прапаганды здаровага ладу жыцця праз нацыянальнае выяўленчае мастацтва, для прыцягнення да яго ўвагі шырокіх слаёў грамадства.

“Веласіпедны клуб “Мінск” 20 верасня адзначыў сваё 10-годдзе, таму адзін з паверхаў выставы будзе поўнасцю прысвечаны гісторыі клуба. Але галоўнымі, зразумела, стануць работы ўдзельнікаў конкурсу, які праходзіць у сямі намінацыях: “Скульптура”, “Графіка”, “Жывапіс”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Арт-аб’ект», “Фатаграфія” і “Творчы дэбют”. На працягу месяца мы будзем прадстаўляць нашу выставу, а пасля падвядзем вынікі і вызначым пераможцаў, якія атрымаюць прызы”, — зазначыў дырэктар веласіпеднага клуба “Мінск” Аляксей Іваноў.

Удзел у конкурсе бяруць сталыя, вядомыя мастакі і творчая моладзь з усіх абласных гарадоў Беларусі, а таксама з Баранавіч, Бабруйска, Жлобіна, Маладзечна, Салігорска. Сярод іх — прафесіяналы і аматары, якія актыўна ўдзельнічаюць у выставачнай дзейнасці, а таксама студэнты БДАМ, навучэнцы мастацкага каледжа імя А. Глебава, мастацкага каледжа імя І. Ахрэмчыка. Усяго больш за 200 чалавек. Пераможцы конкурсу будуць аб’яўлены 11 лістапада.

Падобны праект рэалізаваны ўпершыню. У рамках выставы будзе прадстаўлена гісторыя вядучага прафесійнага веласіпеднага клуба краіны —  велаклуба “Мінск”. Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне калекцыянераў (БелРААК, Мінск) падрыхтавала сваю экспазіцыю “Азбука Мінска”, а прыватны калекцыянер Андрэй Камоска азнаёміць наведвальнікаў выставы з гісторыяй развіцця Мінскага мотавелазавода.

Рэспубліканскі мастацкі конкурс “Viva Kola Art” — гэта крок на шляху да сінтэзу веласпорту і мастацтва, а дакладней веласіпеда як інструмента, які аб’ядноўвае людзей рознага ўзросту, нацыянальнасцей і прафесій.

 

ЮРЫЙ КРУПЯНКОЎ «МАЁ МЯСТЭЧКА». ЛАГОЙСК.16.01-10.02.2024

У Лагойску ў Мастацкай галерэі імя С.Давідовіча працуе з 16 студзеня па 10 лютага 2024 г. персанальная выстава Юрыя Крупянкова «Старонкі памяці. Маё мястэчка», прысвечаная Міжнароднаму Дню памяці ахвяр Халакоста. Выстава з’яўляецца лагічным працягам праекта «Ціхая мелодыя нашых мястэчак», ужо прадстаўленага раней у шэрагу гарадоў Беларусі, а таксама ў Літве. Праект прысвечаны знікламу свету яўрэйскіх

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

САЮЗНАЯ ДЗЯРЖАВА — АДЗІНСТВА ПРАЗ КУЛЬТУРУ

26 сакавіка ў Маскве ў музейна-выставачным комплексе Галерэі мастацтваў Зураба Цэрэтэлі Расійскай акадэміі мастацтваў адкрыўся выставачны праект вядучых мастакоў Беларусі і Расіі «Саюзная дзяржава — адзінства праз культуру». Выставачны праект рэалізаваны Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы сумесна з Расійскай акадэміяй мастацтваў, Беларускім саюзам мастакоў, міністэрствамі культуры Беларусі і Расіі і заснаваны ў рамках святкавання Дня яднання

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

БЕЛАРУСЬ – КРАІНА ТАЛЕНТАЎ. БЕЛАРУСКІЯ ПІСЬМЕННІКІ Ў ТВОРЧАСЦІ БЕЛАРУСКІХ МАСТАКОЎ. 15.03.-29.12.2024

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры Літаратура здаўна была крыніцай творчага натхнення для мастакоў. Рысы твараў і характары герояў, перададзеныя праз прызму аўтарскага бачання і таленту, захапляюць гледача. Сіла мастацтва здольна выклікаць не толькі эстэтычныя пачуцці, але і абудзіць цікавасць да гісторыі. Праз партрэты, скульптуры, бюсты, барэльефы на экспазіцыі прадстаўлены выбітныя постаці беларускіх літаратараў розных часоў,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »