ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ: НОВЫЯ ПРАЕКТЫ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

16 студзеня ў Прэс-цэнтры Доме прэсы @dompressy адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Выставачны сезон 2024. Новыя творчыя праекты беларускіх мастакоў».

Новыя праекты Беларускага саюза мастакоў прэзентавала першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч.

У прэс-канферэнцыі таксама прынялі ўдзел Сяргей Крыштаповіч – дырэктар Нацыянальнага цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь;
Алеся Іназемцава – намеснік дырэктара па творчай рабоце Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь;
Святлана Кот — загадчык аддзела беларускага мастацтва ХХ стагоддзя Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Былі абмеркаваны пытанні рэалізацыі будучых праектаў, перспектывы ўзаемадзеяння з рознымі творчымі ініцыятывамі і стварэнне новых праектаў у сферы сучаснага мастацтва.

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ: ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ. «АДМЕТНЫЯ». З 14.12.20232

СЯБРЫ! ПРАЦЯГВАЕМ СВЯТКАВАЦЬ ЮБІЛЕЙ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ! Заўтра, 14 снежня, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў 17.00 адкрываецца выстава «Адметныя 85», якая знаёміць з лепшымі дасягненнямі нацыянальнага выяўленчага мастацтва. Выстава прымеркавана да 85-гадовага юбілею ГА «Беларускі саюз мастакоў» (БСМ). У экспазіцыі – майстры жывапісу, гонар беларускага выяўленчага мастацтва, аўтары «Адметных 85» – І.Ахрэмчык, Я.Зайцаў, У.Сухаверхаў, П.Гаўрыленка,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: РЭСПУБЛІКАНСКІ ПРАЕКТ «TERRAGRAPHIKA». 23.03-23.04.2023

Калекцыянаванне графікі — асаблівы від інвесціравання і збірання твораў мастацтва, мае доўгую гісторыю і, безумоўна, актуальна і сёння. Чаму менавіта графіка? Відавочны адказ у тым, што гэта найбольш дэмакратычны фармат фарміравання калекцый. Дзякуючы сваёй тыражнасці, графіка больш даступная чым жывапіс і не патрабуе вялікай прасторы для захоўвання. Але гэта не зусім дакладна. Перш за ўсё,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГЛЕБ ОТЧЫК — СЯБРАМ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

Шаноўныя сябры! Вось і мінулі тры гады нашай працы разам з вамі! Гэтыя тры гады былі надзвычай складанымі і напружанымі. Свае карэктывы ўнесла пандэмія, з-за якой з жыцця пайшло шмат выдатных сяброў нашага саюза, сярод якіх – многа лепшых прадстаўнікоў старэйшага пакалення. На нашых вачах ад нас па-сутнасці адыйшла цэлая эпоха ў беларускім мастацтве. З-за

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АНАТОЛЬ МАРКЕВІЧ: ЗАДАЧЫ САЮЗА НА БЛІЖЭЙШЫЯ ТРЫ ГАДЫ

  15 снежня ў Мінску прайшоў XXVI з’езд Беларускага саюза мастакоў. Перад дэлегатамі выступіў Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч. Гаворачы аб задачах саюза на наступныя тры гады, Міністр назваў важнейшыя сярод іх: стварэнне твораў мастацтва патрыятычнай тэматыкі, правядзенне выставак і пленэраў, прысвечаных важным падзеям у жыцці Беларусі, праца з творчай моладдзю.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »