ВАЛЯНЦІН НУДНОЎ. ВЫСТАВА У РАМКАХ ФЕСТЫВАЛЯ МАНУМЕНТАЛЬНАГА МАСТАЦТВА «МАНУМЕНТ»!

17 чэрвеня (чацвер) у 18.00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» адкрылася персанальная выстава Валянціна Нуднова, сябры секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў, прысвечаная 60-гадоваму юбілею мастака. Выстава падрыхтавана ў рамках Рэспубліканскага фестываля манументальнага мастацтва “МАНУМЕНТ”.

«… Для мяне працэс творчасці – гэта, у першую чаргу, эмоцыя.

Формай выяўлення з’яўляюцца складаныя прасторава-сэнсавыя структуры. Я лічу, што выяўленне думкі і пачуцця не павінна быць прымітыўна простым. Але, разам з тым, пры складанасці формы і структуры самога твора, вельмі важным для мяне з’яўляюцца адназначна сфармуляваныя прастата і чысціня яго прачытання.

Я не магу сказаць, што працую ў якім-небудзь выразна абмежаваным напрамку выяўленчага мастацтва. Абстрактны па форме жывапіс мае для мяне ў аснове эмоцыю, толькі эмоцыю не ад “убачанага”, а ад “пражытага” часовага адрэзка. Любы часовай адрэзак можна прадставіць у выглядзе “раскадроўкі”, як падобны на ланцуг міні-фрагментаў. У ідэале, мне хацелася б звесці гэтыя фрагменты ў адзіны “кадр”, які на эмацыйным узроўні здолеў бы перадаць маё ўспрыманне дадзенага часовага адрэзка.

Стварэнне твора мастацтва ў любым з яго кірункаў – працэс складаны і невытлумачальны. Ён мала паддаецца логіцы і разліку. Тут усё неадназначна, эфемерна і не мае стандартызацыі. Хутчэй такі працэс падобны на нейкую хімічную рэакцыю, кампаненты якой нам невядомыя і жаданы вынік не гарантаваны.

Я інтуітыўна, навобмацак, спрабую знайсці тое ўнутранае становішча, калі “замыкаецца” ланцуг, “усё зрастаецца” і адбываецца шчаўчок механіўма, які нарэшце-то правярнуўся.

У многіх маіх працах магчымы літаратурны падтэкст. Але гэты падтэкст прадугледжвае, калі можна так выказацца, “развіццё мноства літаратурных сюжэтаў” адначасова ў адной працы. З іх кампанентаў, як у канструктару, можна скласці розныя гісторыі.

Аднак часта тут ужо слова толькі замінае. Сваёй жорсткасцю і адназначнасцю яно не тлумачыць, а вядзе ўбок ад натуральнага прачытання працы. Слова стварае межы, акрэсленыя ўласным сэнсавым значэннем, за якія цяжка і часам немагчыма вырвацца.

Думкі або эмоцыі аўтара могуць быць спрэчнымі, але, пры завершанасці і пераканаўчасці формы выказвання, яны маюць права на існаванне, больш за тое – яны набываюць заслужаную значнасць.

У адвечнай спрэчцы аб вяршэнстве формы або зместу я, безумоўна, аддаю перавагу форме. Толькі пры яснасці і завершанасці формы твора мастацтва з’яўляецца не змест, але сэнс яго стварэння. Такія тэрміны, як “пазітыў”, “негатыў”, “крэатыў” для вызначэння мастацтва слабыя. Яны не адлюстроўваюць сутнасці творчага працэсу.

Мастацтва не павінна “вырашаць” якія-небудзь сацыяльныя праблемы. Яно не павінна абслугоўваць сацыяльны або ідэалагічны заказ.

Проста сама прырода творчасці знаходзіцца намнога вышэй такіх дзеянняў і яго мэты ляжаць зусім у іншай плоскасці. Гэтыя мэты – па-за межамі і ідэалогіі.

Задача твочасці – зрабіць жыццё чалавека асэнсаванным і ад гэтага больш лёгкім і шчаслівым. Бо разуменне сэнсу творчасці, а тым больш занятак творчасцю і ёсць вышэйшая праява розуму чалавека.

Адмаўленне непрымальнага з’яўляецца адным з кампанентаў, які, магчыма, прывядзе мяне да патрэбнай кропцы, дзе “ўсё сыдзецца”.

У маім разуменні цэнтральным стрыжнем любога творчага працэсу, незалежна ад формаў яго выяўлення, з’яўляецца шчырасць. У сваёй творчасці я імкнуся прытрымлівацца менавіта такіх прынцыпаў».

Валянцін Нудноў

НУДНОЎ ВАЛЯНЦІН МІХАЙЛАВІЧ

Нарадзіўся ў 1961 годзе ў г.Мінску.

1972-1979 гг. – вучоба ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і па выяўленчаму мастацтву.

1979-1984 гг. – вучоба ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце на кафедры манументальна-дэкаратыўнага жывапісу.

Выкладчыкі: Вашчанка Г.Х., Стальмашонак У.І., Жарын Г.Л., Нямцоў В.У., Бараноўскі А.В., Стасевіч І.М.

Удзел у выставах з 1985 г.

1992-1998 гг. – удзел у выставах у складзе групы «Форма»

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1999 года.

 

23 снежня 2025 года прайшоў XXV з’езд Беларускага саюза мастакоў

У ходзе мерапрыемства былі абмеркаваны найважнейшыя пытанні развіцця мастацкай супольнасці, падведзены вынікі бягучай дзейнасці і прыняты стратэгічныя рашэнні. Важным рашэннем з’езда стала абранне новага кіраўніцтва. Старшынёй ГА «Беларускі саюз мастакоў» абраны Васілеўскі Андрэй Генадзевіч, чые прафесійнае бачанне і досвед атрымалі заслужанае прызнанне калег. Ад імя ўсёй творчай супольнасці Беларускі саюз мастакоў шчыра віншуе Андрэя Генадзевіча

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА: ВЫСТАВА МАКСІМА ПЕТРУЛЯ «ПАРАЛЕЛІ». З 18.05.2023

Мастацкая  інтэграцыя Максіма Петруля “Паралелі”. У мастацтва шмат форм для выражэння. У кагосьці гэта слова, у іншага – пластычная форма. Макcім Пятруль – беларускі скульптар, сябра музея Якуба Коласа. Дзякуючы плённаму творчаму супрацоўніцтву ў 2022 г. здзейснілася важная падзея – на Вайсковых могілках была адчынена памятная дошка сярэдняму сыну Якуба Коласа Юрыю Міцкевічу, які загінуў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Прием заявок на художественную выставку «От Съезда к Съезду»

Напоминаем, что до 28.11.2025г. продолжается прием заявок на художественную выставку «От Съезда к Съезду». Приглашаем членов ОО «БСХ» принять участие в проекте. Заявки можно направлять на электронную почту: bshexpo@gmail.com.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СПАЧУВАЕМ! 04 мая 2023 года на 87 годзе жыцця памёр ГАРДЗЕЕНКА УЛАДЗІМІР ЦІТАВІЧ, вядомы беларускі жывапісец, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, сябра секцыі «Традыцыя» Беларускага саюза мастакоў, член студыі ваенных мастакоў пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Гардзеенка Уладзімір Цітовіч нарадзіўся 6 ліпеня 1936 г.,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »