«КАЛІ СЛЯЗА СКАЦІЛАСЯ НА ПОПЕЛ» — ВЫСТАВА, ЯКАЯ РАСПАВЯДАЕ АБ ТРАГЕДЫІ НАШАГА НАРОДА НА АКУПІРАВАНАЙ ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

З 14 снежня па 29 снежня 2022 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» працуе выстава па выніках сімпозіума «Калі сляза скацілася на попел».

Тэма сімпозіума — трагедыя насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адкрывае маштаб трагедыі беларускага народа.

Мэта сімпозіума ў тым, каб яшчэ раз нагадаць аб трагічным гістарычным мінулым беларусаў, прыцягнуць увагу грамадскасці да неапраўданых страт і гора, звязаных з вайной і выказаць памяць продкам.

Мастацкае унітарнае прадпрыемства «МАСТАЦКІ КАМБІНАТ» грамадскага аб’яднання «БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ» выступае ў ролі арганізатара сімпозіўма.

Удзельнікі сімпозіума — беларускія мастакі, члены ГА «Беларускі саюз мастакоў»: Алена Андрушчанка, Андрэй Басалыга, Ігар Гардзіёнак, Юрый Крупянкоў, Вольга Крупянкова, Вольга Нікішына, Андрэй Пяткевіч, Таццяна Сіплевіч, Юлія Шаціла, Усевалад Швайба. Кожны з іх на працягу 1,5 месяца стварае 2 графічныя работы, у якіх новымі выразнымі сродкамі расказвае пра тэму болю, пакуты беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны.






























СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 17 жніўня 2023 года на 83 годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак, сябра Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Барыс Іванавіч Первунінскіх. Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака. Барыс Іванавіч Первунінскіх нарадзіўсявіка 1941 у вёсцы Райгарадок Шчучынскага раёна Акмалінскай вобласці Беларускі тэатральна — мастацкі інстытут ён скончыў у

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

17.01.2024 — ВІНШУЕМ З 70-ГОДДЗЕМ АЛЯКСАНДРА МІРОНЧЫКА!

ВІНШУЕМ! Скульптара, сябру секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў Мірончыка Аляксандара Іванавіча з 70-годдзем! Аляксандр Мірончык нарадзіўся 17.01. 1954 у Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1991). Вучыўся ў А. Бембеля, А. Анікейчыка, Г. Мурамцава.Удзельнік мастацкіх выставак з 1984 года.Сябра БСМ з 1993. Жыве ў Мінску.Працуе ў станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя працы:“Reincornation”, бронза, граніт, Н-40,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА ІМІ А.БЕМБЕЛЯ: ВЫСТАВА ДЗЯНІСА КАНДРАЦЬЕВА. З 3.10.2023

3 кастрычніка ў 17.00 у выставачнай зале ГА «БСМ» ім. А.А. Бембеля (вул. Я. Коласа, 29А) адбудзецца адкрыццё выставы «Нараджэнне». На выставе будуць прадстаўлены скульптурныя і графічныя работы Дзяніса Кандрацьева. Дзяніс Кандрацьеў, мастак-скульптар, выкладчык, член Беларускага саюза мастакоў, удзельнік гарадскіх, рэспубліканскіх і персанальных выставак, прадставіць ключавыя творы, якія характарызуюць пэўны творчы перыяд аўтара. Выстаўка прысвечана

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ВЫСТАВА «ВАЛЕРЫЙ ШКАРУБА. IN MEMORIAM». 27.01-02.04.2023

На вялікай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адкрылася рэтраспектыўная выстава “Валерый Шкаруба. In Memoriam”. Выстава прысвечана памяці і 65-годдзю з дня нараджэння Валерыя Шкарубы – выбітнага беларускага мастака, творы якога добра вядомыя як у Беларусі, так і за яе межамі. Ён працаваў у жанры пейзажнага жывапісу і развіваў у сваёй творчасці традыцыі рэалістычнага мастацтва.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »