«ЛАЎРЭАТЫ V ТРЫЕНАЛЕ ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА «ДЭКАРТ-22». ЗАПРАШАЕМ НА АДКРЫЦЦЁ

19 студзеня (чацвер) 2023 года ў 18.00 у Палацы мастацтва адкрываецца выстава
«ЛАЎРЭАТЫ V ТРЫЕНАЛЕ ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА «ДЭКАРТ-22».
Прадстаўляем творы мастакоў, якія былі абраны лаўрэатамі мастацтвазнаўчым журы ў наступных намінацыях:
ГРАН-ПРЫ:
МАРЫЯ ТАРЛЕЦКАЯ
Традыцыя:
1 месца Валерый Калтыгін
2 месца Наталля Яўглеўская
3 месца Наталля Канькова (Віцебск)
Наватарства:
1 месца Вольга Рэднікіна
2 месца Ірына Пекусава
3 месца Аляксандр Трускоўскі
Аўтарскі праект
1. месца Жанна Марозава
2 месца Ірына Шчасная
3 месца Ганна Амбросава і Вольга Сямашка
Аб’ект:
1. месца Алена Чэпелева
2 месца Хрысціна Высоцкая
3 месца Генадзьт Фалей (Віцебск)
Дэбют:
1 месца Аліна Швайбовіч
2 месца Карына Папроцкая
3 месца Марыя Куніца
Спецыяльны дыплом журы
Вольга Сазыкіна
СКЛАД ЖУРЫ:
Загорская Юлія (НММ РБ)
Каленкевіч Кацярына (НММ РБ)
Салодкі Дзмітрый (НММ РБ)
Ладзісава Галіна (Музей гісторыі горада Мінска)
Паграноўскія Мікалай (ГА «БСМ»)
Шаранговіч Наталля (ГА «БСМ»)
Янкоўскі Андрэй (ГА «БСМ»)

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: ВОСЕНЬСКІ САЛОН-2023. 07.09-08-10.2023

З 7 верасня па 8 кастрычніка 2023 года ў Мінску, у Палацы мастацтва на вуліцы Казлова, 3, пройдзе адна з самых чаканых арт-падзей года — Восеньскі Салон з Белгазпрамбанкам. З 2015 года гэты праект нязменна радуе аматараў мастацтва і дае магчымасць маладым мастакам Беларусі данесці сваю творчасць да шырокай публікі. Восеньскі Салон з Белгазпрамбанкам —

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

85-ГОДДЗЕ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

16 лістапала 2023 года ў камернай зале імя Л.Александроўскай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбылася цырымонія ўзнагароджання ў сувязі са святкаваннем 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў. Удзел у мерапрыемстве прынялі В.І.Грамада, першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь, Т.В.Філімонава, старшыня Рэспубліканскага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма, В.П.Брэль, начальнік Упраўлення культуры Мінгарвыканкама,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АРТ-ГАСЦЁЎНЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА»: АЛЯКСАНДР МАТВЕЕНКА «ЧЭРЫКАЎСКІЯ КРАЯВІДЫ». 22.03-14.05.2023

22 сакавіка 2023 года ў Арт-гасцёўні “Высокае мѣста” адкрываецца персанальная выстава жывапісу Аляксандра Матвеенкі “Чэрыкаўскія краявіды” да 70-годдзя майстра. Выстава падрыхтавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў. Прырода роднага краю ва ўсе часы зачароўвала мастакоў, была асалодай і натхненнем для іх. Назіраючы за роднымі мясцінамі, творца імкнецца адлюстраваць іх прыгажосць у сваіх палотнах, падзяліцца іх непаўторнасцю з іншымі.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. 20.06.2023

20 ліпеня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Ганны Садоўскай «Шляхі творчасці». Ганна Садоўская належыць да маладога пакалення беларускай школы пейзажнага жывапісу. Для твораў Ганны характэрныя гарманічны каларыт, панарамная шматпланавасць, лірычнасць, натуральнасць і духоўнасць вобраза роднай зямлі. Такі выбар выяўленчай мовы вызначаны ўстойлівымі традыцыямі нацыянальнай школы пейзажа і досведам пленэрнай практыкі: менавіта дзякуючы пастаяннаму ўдзелу ў сезонных

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »