ГАЛЕРЭЯ БЕЛАРТ: ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ ЮЛІІ МАЦУРЫ «СТРУНЫ ЦІШЫНІ». 9.02-23.02.2023

Выстава жывапісу Юліі Мацура «Струны цішыні»Мастацкая галерэя Беларт запрашае Вас на адкрыццё выставы жывапісу Юліі Мацура “Струны цішыні”.

Юлія Мацура нарадзілася 27 лютага 1984 года ў Мінску. У 2002 годзе скончыла Мінскі каледж мастацтваў. З 2002 года актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выставах.

У 2008 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, кафедру графікі.

2008 года — у Беларускім саюзе мастакоў.

Стыпендыят прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі.

Працуе ў станковым жывапісе, графіцы.

Творы знаходзяцца ў калекцыях Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў у Мінску, Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея (Новы замак), у прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Іспаніі, Германіі, Швецыі, Фінляндыі, ЗША, Ізраілі, Кітаі.

На выставе Вы пазнаёміцеся з новымі пейзажамі і нацюрмортамі Юліі Мацура, якая ўжо больш за дзесяць гадоў таленавіта і плённа працуе ў рэалістычным напрамку жывапісу.

Тэмай і крыніцай натхнення для творчасці мастачкі нязменна застаюцца жывапісныя ландшафты Браслаўшчыны, утульныя куткі роднага Мінска.

У экспазіцыі выставы пераважаюць творы з зімовымі матывамі, у якіх захутаныя снегам прыродныя і гарадскія прасторы набываюць асаблівую ціхамірнасць і настройваюць на паэтычны лад.

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: МІКАЛАЙ ТАРАНДА. 03.08-17.09.2023

3 жніўня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы твораў Мікалая Таранда “Колер жніўня”. Мастацкая спадчына Мікалая Таранда вялікая і разнастайная – сотні жывапісных, графічных твораў, выкананых у розных жанрах і тэхніках, якія ўпрыгожваюць музейныя і прыватныя зборы. За 50-гадовую творчую дзейнасць мастак прыняў удзел у больш як 40 рэспубліканскіх

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НОВЫ ПРАЕКТ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ «КОЛЕРЫ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ» ДА 80-ГОДДЗЯ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ

Запрашаем! Новы праект Беларускага саюза мастакоў “Колеры Вялікай Перамогі” 20 сакавіка 2024 года ў 16.00 у Палацы мастацтва (вул.Казлова, 3) у галерэі “Арт-Партал” адкрыецца першая выстава праекта “Колеры Вялікай Перамогі”, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На выставе можно убачыць літаграфіі, афорты, лінгагравюры знакамітых беларускіх графікаў на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Большасць работ прадстаўлена

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВОЛЬША СЯМАШКА І ГАННА АМБРОСАВА. ВЫСТАВА «ЧБ» У ГАЛЕРЭІ «МАСТАЦТВА»

ГАЛЕРЭЯ «МАСТАЦТВА»прадстаўляе выставу керамікі Вольгі Сямашка і Ганны Амбросавай “ЧБ”27.02/16.03.2024 У экспазіцыі керамічных работ Вольгі Сямашка і Ганны Амбросавай, якія працуюць у тандэме больш за 10 гадоў, даследуецца і распрацоўваецца ахраматычная палітра не толькі ў ракурсе каларыстыкі, але і ў кантэксце філасофскага ўсведамлення гэтых двух колераў. Асацыіраваныя ў розных культурах з кардынальна рознымі з’явамі і

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АЗЕРБАЙДЖАН: ВЫСТАВА «БЕЛАРУСЬ ВАЧЫМА МАСТАКОЎ»

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь і грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз мастакоў» прапануюць выставу «Беларусь вачыма мастакоў», якая пачне працу ў рамках правядзення Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы. Урачыстая прэзентацыя выставы адбудзецца 2 красавіка ў Азербайджанскім нацыянальным музеі мастацтваў. У 2024 годзе Беларусь святкуе 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ствараючы

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »