НОВЫ ПРАЕКТ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ «КОЛЕРЫ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ» ДА 80-ГОДДЗЯ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ

Запрашаем!
Новы праект Беларускага саюза мастакоў
“Колеры Вялікай Перамогі”

20 сакавіка 2024 года ў 16.00 у Палацы мастацтва (вул.Казлова, 3) у галерэі “Арт-Партал” адкрыецца першая выстава праекта “Колеры Вялікай Перамогі”, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На выставе можно убачыць літаграфіі, афорты, лінгагравюры знакамітых беларускіх графікаў на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Большасць работ прадстаўлена з фондаў ГА “БСМ”.

Выставачны праект будзе працаваць у Палацы мастацтва да канца 2024 года. Экспазіцыі ж выстаў будуць мяняцца з цягам часу.

Праект – падарунак ГА “БСМ” для мінчан і гасцей сталіцы.

Бясплатна ў час працы Палаца мастацтваў можна будзе паглядзець жывапіс, графіку, скульптуру, франтавыя замалёўкі ўдзельнікаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, творы вядомых беларускіх мастакоў з фондаў ГА “БСМ” і новыя праекты сябраў саюза. Работы прысвечаны тэме генацыду беларускага народа, трагедыі чалавека ў час акупацыі, вызвалення Беларусі ў 1944 годзе.

Першая выстава праекта «Колеры Вялікай Перамогі» прадставіць графічныя работы на тэму вайны народных мастакоў Беларусі Г.Паплаўскага, В.Шаранговіча, А.Кашкурэвіча, работы такіх вядомых аўтараў як П.Любамудраў, М.Селешчук, М.Гуціеў, А.Дземарын, Р.Віткоўскі, Л.Ран.

У іх – боль, гнеў, захапленне мужнасцю людзей, радасць пераможных дзён, выказаная мовай літаграфій, лінагравюр, афортаў… Усіх аўтараў так ці інакш закранула вайна: праз іх уласныя лёсы як удзельнікаў вайны або праз лёсы бацькоў, праз балючыя дзіцячыя ўспаміны, праз апавяданні родных …

У 1941 годзе тапографам пайшоў на фронт Павел Любамудраў, Мікалай Гуціеў быў у партызанскім атрадзе, у мінскім гета загінула ў час вайны ўся сам’я Лазаря Рана, маленькім хлопчыкам запомніў акупацыю ў Бабруйску Георгій Паплаўскі, а Васіль Шаранговіч усё жыццё згадваў спаленыя вёскі, якія якія давялося ўбачыць у час вайны на роднай Мядзельшчыне.

Пакаленні мастакоў, прадстаўленых у экспазіцыі, розныя, але творчы пасыл у іх работах аднолькава кранальны.

СПАЧУВАЕМ!

15 ліпеня 2023 года на 71 годзе пасля цяжкой хваробы пайшоў з жыцця ШЫЛКО ВІКТАР АЛЯКСАНДРАВІЧ, мастак-жывапісец, сябра Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Выказваем шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Віктар Шылько нарадзіўся 17 ліпеня 1952 года. Скончыў у 1974 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. З 1986 года – член Беларускага саюза мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЮРЫЙ КРУПЯНКОЎ «МАЁ МЯСТЭЧКА». ЛАГОЙСК.16.01-10.02.2024

У Лагойску ў Мастацкай галерэі імя С.Давідовіча працуе з 16 студзеня па 10 лютага 2024 г. персанальная выстава Юрыя Крупянкова «Старонкі памяці. Маё мястэчка», прысвечаная Міжнароднаму Дню памяці ахвяр Халакоста. Выстава з’яўляецца лагічным працягам праекта «Ціхая мелодыя нашых мястэчак», ужо прадстаўленага раней у шэрагу гарадоў Беларусі, а таксама ў Літве. Праект прысвечаны знікламу свету яўрэйскіх

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

Валерый Грамада, Першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь, зачытаў членам БСМ віншаванне ад старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Іванаўны КАЧАНАВАЙ: «Ад імя Савета Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыміце шчырыя віншаванні з юбілеем. Увесь гэты час саюз выконвае важную місію па стварэнню і захаванню нацыянальных мастацкіх каштоўнасцей, пошуку і падтрымку маладых талентаў, садзейнічае

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СКРОЗЬ ЧАС. ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ. ВЫСТАВА Г. МАГІЛЁЎ

У Музеі гісторыі Магіёва» адкрываецца мастацкая выстава “Скрозь час. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў” у рамках святкавання юбілею творчай арганізацыі і прымеркавана да Года міру і стварэння. Выстава пазнаёміць з творамі беларускіх мастакоў з калекцыі ГА “БСМ”, а таксама з новымі работамі жывапісу і скульптуры сучасных аўтараў. Сярод аўтараў выставы шмат мастакоў, якія прайшлі вайну.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »