ГАЛЕРЭЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА»: ВЫСТАВА ЮРЫЯ ЯКАВЕНКІ «ПАМІЖ СЦЫЛАЙ І ХАРЫБДАЙ». З 15.02.2023

З 15 лютага 2023 года ў Арт-гасцёўні “Высокае мѣста” пачне працаваць персанальная выстава графікі “Паміж Сцылай і Харыбдай” вядомага беларускага мастака Юрыя Якавенкі. Выстава падрыхтавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў

Вытанчаная прыгажосць выканання, насычанасць тонкімі алегарычнымі падтэкстамі робяць афорты Юрыя Якавенкі зразумелымі і блізкімі для ўсіх, хто пагружаны ў мінулае, як і сам аўтар. Яго працы адрознівае высокая тэхніка выканання. Канфлікт, кантраст, супрацьпастаўленне стваральнага і разбуральнага, эстэтыка лініі і плямы на паперы – вось што ў першую чаргу цікавіць аўтара. Прыцягваючы шырокія фрагменты сусветнага мастацкага і культурнага досведу, аўтар выступае як мастак сучаснай генерацыі, для якога выкарыстанне, цытаванне дасягненняў сусветнага мастацтва і культуры – цалкам натуральны метад творчага самавыяўлення. Усё гэта прыводзіць да дыялогу з гледачом-інтэлектуалам, які ва ўсім імкнецца знайсці зашыфраваны падтэкст.

У экспазіцыі выставы “Паміж Сцылай і Харыбдай” прадстаўлена некалькі новых серый мастака. Адна з найбольш яскравых серый “Ясон і Арганаўты” – гэта гістарычныя і сэнсавыя асацыяцыі міфаў і паданняў старажытнай Грэцыі, якія пры гэтым не з’яўляюцца непасрэднымі ілюстрацыямі да зместу саміх твораў. Гэта своеасаблівая гульня ў аналогіі і метафары, дзе асновай мастацкага мадэлявання свету становяцца калізіі гісторыі. Нягледзячы на сучаснае пераасэнсаванне міфалагічных сюжэтаў, Юрый Якавенка не можа поўнасцю пазбавіцца ад іх магічна-цудадзейнага ўплыву. І калі ў тэксце яны выяўляюцца праз россып расповядаў пра прыгоды грэчаскіх герояў і багоў, то ў графічных лістах мастака становяцца знакавай сістэмай, распрацаванай для філасофскага асэнсавання і эстэтычнага глядацкага ўспрымання, якая набывае выключную важнасць для разумення сэнсавых акцэнтаў кожнай з прац.

У кожным творы мастак сумяшчае вытанчаную вязь дэталяў і фармальную пластыку фону. Усе кампазіцыі прасякнуты адчувальнай самаіроніяй сучаснага чалавека, які з асаблівай вастрынёй разумее, што рэальнасць застаецца такой жа недасканалай, як і шмат стагоддзяў таму. І толькі мастак можа дазволіць сабе “гуляць” з ёй: ствараць і разбураць на паперы сусветы…

29.01.2024 — ВІНШУЕМ ВАЛЕРЫЯ ЛЕАНТОВІЧА З 85-ГОДДЗЕМ!

29 студзеня спаўняецца 85 гадоў вядомаму беларускаму мастаку дэкатарыўна-прыкладнога мастацтва Валерыю Аляксеевичу ЛЕАНТОВІЧУ. Зычым Валерыю Аляксеевічу здароўя, моцы, выдатнага настрою і шмат гадоў наперадзе! Валерый Леантовіч нарадзіўся 29 студзеня ў 1939 годзе, у горадзе Горлаўка, Данецкай вобласці (Украіна). Скончыў Львоўскі дзяржаўны інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва і быў запрошаны на пасаду мастака Мінскага фарфоравага завода

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ: ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ. «АДМЕТНЫЯ». З 14.12.20232

СЯБРЫ! ПРАЦЯГВАЕМ СВЯТКАВАЦЬ ЮБІЛЕЙ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ! Заўтра, 14 снежня, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў 17.00 адкрываецца выстава «Адметныя 85», якая знаёміць з лепшымі дасягненнямі нацыянальнага выяўленчага мастацтва. Выстава прымеркавана да 85-гадовага юбілею ГА «Беларускі саюз мастакоў» (БСМ). У экспазіцыі – майстры жывапісу, гонар беларускага выяўленчага мастацтва, аўтары «Адметных 85» – І.Ахрэмчык, Я.Зайцаў, У.Сухаверхаў, П.Гаўрыленка,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СПАЧУВАЕМ! 04 мая 2023 года на 87 годзе жыцця памёр ГАРДЗЕЕНКА УЛАДЗІМІР ЦІТАВІЧ, вядомы беларускі жывапісец, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, сябра секцыі «Традыцыя» Беларускага саюза мастакоў, член студыі ваенных мастакоў пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Гардзеенка Уладзімір Цітовіч нарадзіўся 6 ліпеня 1936 г.,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ БЕЛАРТ: ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ ЮЛІІ МАЦУРЫ «СТРУНЫ ЦІШЫНІ». 9.02-23.02.2023

Выстава жывапісу Юліі Мацура «Струны цішыні»Мастацкая галерэя Беларт запрашае Вас на адкрыццё выставы жывапісу Юліі Мацура “Струны цішыні”. Юлія Мацура нарадзілася 27 лютага 1984 года ў Мінску. У 2002 годзе скончыла Мінскі каледж мастацтваў. З 2002 года актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выставах. У 2008 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, кафедру графікі. 2008

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »