АРТ-ГАСЦЁЎНЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА»: ЮБІЛЕЙНАЯ ВЫСТАВА ДЗМІТРЫЯ МОХАВА «НАСТАЛЬГІЯ ПА САПРАЎДНЫМ». З 21.12. 2023

21 снежня 2023 года ў 18.00 у Арт-гасцёўні «Высокае месца» адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы «НАСТАЛЬГІЯ ПА САПРАЎДНЫМ» сябры Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Мохава Дзмітрыя Максімавіча.

На выставе прадстаўлена больш за 90 работ: архітэктурныя праекты для тэатра і кіно, чарцяжы, эскізы і фатаграфіі дэкарацый і касцюмаў, акварэлі, фатаграфіі і малюнкі з падарожжаў.

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: ВОСЕНЬСКІ САЛОН-2023. 07.09-08-10.2023

З 7 верасня па 8 кастрычніка 2023 года ў Мінску, у Палацы мастацтва на вуліцы Казлова, 3, пройдзе адна з самых чаканых арт-падзей года — Восеньскі Салон з Белгазпрамбанкам. З 2015 года гэты праект нязменна радуе аматараў мастацтва і дае магчымасць маладым мастакам Беларусі данесці сваю творчасць да шырокай публікі. Восеньскі Салон з Белгазпрамбанкам —

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

14.01.2024 — ВІНШУЕМ З 80-ГОДДЗЕМ МІХАІЛА БАРЗДЫКУ!

ВІНШУЕМ! З 80-годдзем беларускага графіка, сябру секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў БАРЗДЫКУ МІХАІЛА ФЁДАРАВІЧА. Міхаіл Барздыка нарадзіўся 14 студзеня 1944 года ў вёсцы Шклянцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1973) і выкладаў у ім. З 1975 г. супрацоўнічаў з беларускімі выдавецтвамі. У 1986 годзе скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут. Член Беларускага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

85-ГОДДЗЕ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

ШАНОЎНЫЯ СЯБРЫ! Шчыра віншуем Вас усіх з 85-годдзем грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»! Сёння саюз аб’ядноўвае больш за 1000 чалавек, сярод якіх народныя мастакі, заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэаты дзяржаўных прэмій і прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мы з’яўляемся адной з самых буйных і ўплывовых творчых арганізацый краіны, члены якой прымаюць актыўны ўдзел у рэалізацыі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »